пра жж

May 05, 2012 18:12

Прыкметы крызісу жж відавочныя. І гэта не толькі скарачэнне колькасці допісаў. Калі некалькі месяцаў таму я адчула, што мая фрэндстужка стала вялай і паўпустой, я пачала актыўна шукаць новых сяброў. Але даволі вялікая колькасць карыстальнікаў абрала адваротную стратэгію: стала не менш актыўна адфрэнджваць. Гэта не толькі назіранні ці інфармацыя з ( Read more... )

назіранні чайніка

Leave a comment

galinaeditor May 5 2012, 15:57:25 UTC
Ня бачу праблемы. Навошта мець 500 сяброў, калі ніколі ня здолееш чытаць іх усіх? Як па мне, лепей меней, ды лепш. І ў жыцьці вельмі моцна абмяжоўваю кола сяброў, бо ня бачу рэзону сябраваць з усім сьветам. Затое тых, што трымаю за сяброў, шаную, а ня проста лічу "няхай будзе". І тут гэтаксама.
А пра віртуальны суіцыд чытаць нават сьмешна. Нешта мне падаецца, што не такія яны "разумныя людзі", калі лічаць грэхам выдаленьне акаўнту. Многія дарослыя - што дзеці, пагуляліся з цацкаю, і ў нейкі час яна ім надакучыла і таму лёс ёй - на сьметніцу, тым больш што сябры былі ў статусе "няхай будзе", значыць - зусім і не сябры. Чаго шкадаваць? Скажаце, што і цацку выкінуць - грэх? Мо варта прасьцей ставіцца да віртуальнай сфэры? Захацеў - прыйшоў, а захацеў - сышоў, як з гасьцей, таму што блогасфэра - гэта, як ні круці, ня дом, а "ў гасьцях".

Reply

veragodna May 5 2012, 16:03:39 UTC
Я не пра набор колькасці сяброў, а пра неахвотны зафрэнд. Калісьці я думала, што сотня-паўтары фрэндоў - мая норма, бо чытаю ўсіх, без пропускаў. У крызісныя часы зразумела, што дзвесце пацягну :). Хаця, магчыма, для некага важная менавіта колькасць, справа кожнага.

Цяпер пра самавыдаленне. Няўжо Вы спакойна рэагуеце на выдаленне дзённіка, які любіце?

А чалавек, пра якога я гавару, насамрэч разумны.

Reply

galinaeditor May 5 2012, 16:15:39 UTC
Ну дык прычына неахвотнага зафрэнджваньня якраз у тым, што няма ні часу, ні ахвоты чытаць тое, што не ўваходзіць у кола інтарэсаў. Ці ня так?

Пра самавыдаленьне. Я паважаю меркаваньне гаспадара дзёньніка, які чытаю, і лічу, што ён (гаспадар)цалкам мае права вырашаць, ці трэба яму быць тут далей. Не раячыся ні з кім, тым больш са мною. Сышоў - дык шчасьлівай дарогі.

Любы разумны чалавек можа памыляцца ў чымсьці - і гэта неабвержны факт.

Reply

veragodna May 5 2012, 16:27:00 UTC
Вынікае, што некалькі дзён / тыдняў таму гэтых карыстальнікаў задавальняла прысутнасць канкрэтнага сябра ў стужцы, бо адфрэнджванне існавала і без крызісу.

Але ж Вы на пытанне не адказалі :).

Але і апанент можа памыляцца, ці не так?

Reply

galinaeditor May 5 2012, 16:57:03 UTC
Так, вынікае. Але ж можа чалавек нарэшце зразумець, што не пасьпявае чытаць усіх і таму трэба зрабіць "прарэджваньне" і пакінуць самых цікавых. Чаму не? Я, дарэчы, адфрэндзіла была толькі адзін раз - сябра, які мяне моцна абразіў, - гэта каб вы ня думалі, што я нафрэндзіла абы-каго і цяпер адфрэнджваю. Проста я разумею тых, хто так робіць.

Не адказала на пытаньне? Мне падалося, што я сказала дастаткова. Сышоў нехта - дык шчасьлівай яму дарогі. Значыць, так трэба. Пераймацца ня буду. Я ўмею прывязвацца выключна да жывых людзей (і тое рэдка), а да віруальных - ня ўмею.

Памыляцца могуць усе! Асабліва калі прыдумваць тое, што ня мае дачыненьня да рэальнага жыцьця. Калі такія ўжо вернікі, дык хаця б пачыталі Біблію, каб не сьцьвярджаць глупства.

Reply

veragodna May 5 2012, 17:08:40 UTC
Усё правільна, толькі раней такой тэндэнцыі (я не пра адзінкавыя выпадкі) не заўважалася, у тым і пытанне. Я таксама з узаемных не адфрэндзіла ніводнага, хаця некалькі памылак напачатку здзейсніла.

Я ўжо да пэўнага кола за два гады прывязалася :). І, між іншым, ніводная з развіртуалізацый мяне не расчаравала.

Калі гаварыць пра веданне Бібліі, то 90% жж-стаў (лічба ўмоўная, але недалёкая ад ісціны) прайграюць гэтай маёй фрэндэсе.
Мне проста непрыемныя гэтыя Вашы словы, пры ўсёй павазе.

Reply

allegra_1971 May 5 2012, 17:46:00 UTC
veragodna May 5 2012, 18:30:33 UTC
Вось, менавіта! Для "гульцоў" усё заканчваецца даволі хутка ці стратэгія іх паводзін (аа-, я тысячнік!) таксама выяўляецца.
ЖЖ - гэта і адказнасць таксама.

Reply

allegra_1971 May 5 2012, 18:53:35 UTC
veragodna May 5 2012, 19:05:13 UTC
Непараўнальна большая, так.

Reply

galinaeditor May 5 2012, 20:44:13 UTC
Што да другога абзацу. Няўжо хто-небудзь з тых, да каго вы прывязаліся (і тым больш з кім разьвіртуалізаваліся), выдаліў свой дзёньнік? Мне ў гэта цяжка паверыць. Бо падаецца, што выдаліць свой дзёньнік могуць людзі павярхоўныя або неўраўнаважаныя - хіба магчыма да такіх прывязацца? (Хаця ў жыцьці ўсякае здараецца...)

Што да апошняга абзацу, дык даруйце, калі пакрыўдзіла. Але пагадзіцца з тым сьцьверджаньнем не магу, і я ўжо напісала чаму: цацку выкінуць - ня грэх. Проста вы і вашая фрэндэса па-іншаму ўспрымаеце блогасфэру і імкняцеся падагнаць іншых пад свой капыл. Але ж людзі ўсе розныя і ўспрыняцьце ва ўсіх рознае. Вы адказна ставіцеся да ЖЖ, я адказна стаўлюся таксама, а для кагосьці гэта толькі спосаб прабавіць час.

І наапошку зычу вам ня страчваць ЖЖ-фрэндаў. Хай будуць усе! І застануцца самыя лепшыя :)

Reply

galinaeditor May 6 2012, 07:23:22 UTC
Ваш допіс выклікаў моцны рэзананс - вунь колькі камэнтароў! За сьняданкам я вырашыла перачытаць іх (цікава ж, што людзі пішуць) і зразумела, што ўчора я выказалася надта катэгарычна, напісаўшы пра "людзей павярхоўных або неўраўнаважаных". Вунь не адзін чалавек напісаў пра кагосьці, чый дзёньнік быў вельмі цікавы - а значыць, такога блогера нельга загнаць пад азначэньне "павярхоўны". Мо неўраўнаважаны? Ня ведаючы чалавека, лёгка беспрычынна аднесьці яго да неўраўнаважаных толькі на падставе таго, што ён чамусьці выдаліў свой дзёньнік. Я не ўяўляю, што мусіць здарыцца ў чалавека, каб ён зрабіў такое, маючы зацікаўленых чытачоў ( ... )

Reply

veragodna May 6 2012, 08:00:04 UTC
Тэма проста актуальная :).

Матывы, думаю, розныя. Самы папулярны - недахоп часу.

ЖЖ насамрэч лепшая пляцоўка, хаця аб'ектыўна я меркаваць не магу, бо ў іншых сацыяльных сетках проста незарэгістраваная :). Адносна старажыла. Ваш дзённік старэйшы за мой на два гады :). Я пачала тут пісаць два гады таму.

Reply

galinaeditor May 6 2012, 08:33:02 UTC
Празь недахоп часу перастаюць пісаць, а не выдаляюць ужо напісанае. Таму гэта ня можа быць прычынаю. Прычына ў чымсьці іншым - хутчэй за ўсё чалавек хоча рэзка памяняць сваё жыцьцё, цалкам закрэсьліўшы ЎСЁ, што было ў папярэднім жыцьці. Але застаецца пытаньне, чаму ўзьнікла жаданьне ЎСЁ закрэсьліць. Думаю, толькі моцныя жыцьцёвыя праблемы могуць штурхнуць на такі крок. У такім выпадку гэта сапраўды нагадвае віртуальнае самазабойства. Але лепей ужо віртуальнае, чым сапраўднае.

Reply

veragodna May 6 2012, 09:23:19 UTC
Недахоп часу ж не толькі на напісанне. Больш за ўсё забірае чытанне і каментаванне стужкі. І тут не толькі адказнасць адыгрывае ролю, жж зацягвае, многія прызнаюцца. Іншымі словамі, выдаляюць, каб не мець спакусы :).

Дарэчы, цікавая тэма для псіхолагаў. Большасць не прызнаецца, чаму самавыдаліліся ці завялі іншы блог, хаця, думаю, могуць мець месца і жыццёвыя праблемы. Ці шчаслівыя падзеі :). Адна мая фрэндэса-ўкраінка мела шалёную папулярнасць, за тры месяцы жж-стажу яе чытала больш за 1000 чалавек. Дык вось апошні пост - пра яе вяселле, і ўжо больш за год мінула, як яна перастала пісаць і чытаць стужку. Але ж не выдалілася.

Reply

veragodna May 6 2012, 07:54:18 UTC
Менавіта так. Адна фрэндэса з тых, з кім я паспела асабіста пазнаёміцца, выдаліла свой дзённік, хаця пазней адумалася і вярнула :). А ўжо такіх, да якіх проста прывязалася, было некалькі.

імкняцеся падагнаць іншых пад свой капыл
---------------------------------
Такі спосаб паводзін для мяне не толькі непрымальны, але і агідны. Не ведаю, чым я выклікала такую рэакцыю, проста выказаўшы сваё меркаванне.

Reply


Leave a comment

Up