Прыкметы крызісу жж відавочныя. І гэта не толькі скарачэнне колькасці допісаў. Калі некалькі месяцаў таму я адчула, што мая фрэндстужка стала вялай і паўпустой, я пачала актыўна шукаць новых сяброў. Але даволі вялікая колькасць карыстальнікаў абрала адваротную стратэгію: стала не менш актыўна адфрэнджваць. Гэта не толькі назіранні ці інфармацыя з
(
Read more... )
І я ведаю, прынамсі, некалькіх чалавек, якім пасля кантакту жж падабаўся менавіта тым, што тут ціха і ўтульна.
А да віртуальных "самагубстваў" стаўлюся спакойна. Для гаспадара жж яго блог можа быць усяго толькі архівам ці спосабам бавіць час, і калі падаецца, што ніякай каштоўнай інфармацыі ў ім няма ці такая забаўка адбірае занадта шмат часу, то можна з лёгкім сэрцам выдаліцца.
І расфрэнджванні таксама ўспрымаю спакойна. Можа ж такое быць, што цікавасць знікла ці расчараваўся чалавек. Праўда, сама я неяк саромеюся расфрэнджваць, калі становіцца нецікава. Але пару разоў карысталася самавыдаленнямі, адфрэнджвала, не чакаючы, з'явіцца чалавек ці не.
Reply
Калі жж для некага забаўка, амаль адразу бачна (падумала, што я кліент псіхіятра, залежнасць у мяне ці што :)). Не кожнае выдаленне кранае, безумоўна. Найперш тыя дзённікі, якія чытаеш з задавальненнем. Дык няцяжка папярэдзіць жа. Калі ў жыцці сябар развітваецца з табой, ён неяк гэта тлумачыць. Чаму тут не трэба? Мы в ответе за тех, кого пріручілі :) Тым больш выпадковых людзей у маёй стужцы адносна малы працэнт.
А расфрэнджваць і мне няёмка :).
Reply
Калі я ведаю чалавека асабіста, то, бывае, пытаюся чаму выдаліўся. Адзін з адказаў якраз і быў пра тое, што жж забірае шмат часу. І я сапраўды разумею, што гэты час чалавек можа патраціць на нешта больш карыснае ці прыемнае. А многія ўрэшце рэшт вяртаюцца. Усё такі жж зацягвае. :) Мне дык свой шкада было б выдаляць.
А ў жыцці, мне здаецца, наадварот ніхто нічога не тлумачыць, у мяне, прынамсі, так было: калі знікаюць, то "без объявления войны".
Reply
У маім жыцці больш адказныя зямляне :). Так нельга, сысці і слова не сказаць.
Reply
А зямляне, бывае, таксама вяртаюцца. Гэта нейкая такая эвалюцыя адносін :)
Reply
Reply
Reply
Reply
займаюся тым жа заўжды)))
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment