зяць - ні даць, ні ўзяць

May 28, 2016 20:35

Помніце, не так даўно мы тут з замілаваннем абмяркоўвалі кранальную гісторыю пра Плюшынага кавалера, які прыйшоў на спатканне да дзеўкі, а сустрэў у нашым доме сваю гаспадыню ( Read more... )

кот, дапамажыце хто чым можа

Leave a comment

Comments 107

pro_bolotce May 28 2016, 18:35:22 UTC
veragodna May 28 2016, 18:40:48 UTC
Плюша даўно стэрылізаваная, гэта самае гуманнае, што могуць зрабіць гаспадары для сваёй коткі.

А вось з чужым катом больш складана... :)

Reply

pro_bolotce May 28 2016, 19:26:47 UTC
veragodna May 28 2016, 19:27:46 UTC
Дык як не пускаць - у тым і пытанне. Дзверы зачыніць - Плюшы кепска зрабіць.

Reply


wasserstrahl May 28 2016, 19:05:36 UTC
Застасаваць агульны падыход "нафіг жывёлаў з хаты".

Reply

veragodna May 28 2016, 19:17:24 UTC
Шоо? Плюшу нафіг?? :))) Не, яна паўнавартасны чалец сям'і!

Reply

wasserstrahl May 28 2016, 21:39:41 UTC
Плюша можа і паўнавартасны, а кавалеры -- не.

Reply

veragodna May 29 2016, 17:26:01 UTC
Праўда Ваша. Пакуль вырашана кавалера (хоць і не чужы ён нам) дэпарціраваць з дому, калі ён будзе хаходзіць пры нас :).

Reply


vushasti May 28 2016, 19:21:10 UTC
Чужы кот просіцца ў хату? А Божа)) Два разы пантофляй па пысцы. Не моцна, але каб яго пакрыўдзіць. Проста гнаць з двара.
выбачайце, вы няправільтна сябе павялі ад пачатку: нельга прыманьваць ежай ды ласкай чужых жывёл - вось вам навука! чужое трэба гнаць са свайго двара, якім прыгожым яно не бывае. У маім жыцці хапіла прыкладаў: ад чужых сабакт да чужых дзяцей(((

Reply

veragodna May 28 2016, 19:26:23 UTC
Ды мы не прыманьвалі - сам прыйшоў, дакладней, Плюша прывяла :). Каб кот быў зусім чужы - праблем бы не было, шыкнулі б пару разоў, і канец праблеме. А гэта кот лепшых сяброў, які бачыць, як мы да іх у госці прыходзім і лашчым яго там. І каты не дурныя, ён нас пазнае. А першы прыход яго ў наш дом увогуле быў камічны: ён прыйшоў і ўбачыў сваю гаспадыню ў нас у гасцях, і, натуральна, адчуў сябе ў поўнай бяспецы.

А пра дзяцей Вы мяне рэальна заінтрыгавалі. Раскажыце.

Reply

vushasti May 28 2016, 20:14:13 UTC
ну, гісторый было колькі. З дзяцінства помню, калі да суседкі прыехаў хлопец... Зайшоў - мы абедалі. Канечне, запрасіла маці за стол. І вось пасля, калі мяне маці звала есці, ён гэтаксама ішоў, як быццам так і трэба. Аналагічна амаль было з сябрам сына, той праз колькі дзён без запрашэння сядаў першы)) І яшчэ пытаўся: ці хутка абедаць. Хоць дома ж кармілі...))

Reply

veragodna May 28 2016, 20:20:42 UTC
Так, дзеці непасрэдныя. Мая сястра дагэтуль корміць суседскага хлопца, хаця хлопцу ўжо 20 гадоў. Але маці алкагалічка, і нікога ў яго няма. І я, захапляючыся сястрой, якая жыве з капейкі, часам фігею з нахабнасці гэтага хлопца, які выказвае незадаволенасць, што яна яму "не тое" ў якасці ссабойкі на працу паклала.
Таксама гісторыя вартая, як мінімум, асобнага допісу, калі не асобнага мастацкага ці публіцыстычнага твора.

Reply


maksim_l May 28 2016, 19:23:14 UTC
адвезці ката да ветэрынара, вернецца дамоў праз суткі быццам нічога і не было, або забіць і закапаць

Reply

veragodna May 28 2016, 19:26:53 UTC
Ага, і зрабіць сябрам сюрпрыз :)).

Reply

maksim_l May 28 2016, 19:29:30 UTC
праўда, дэфабержыраванне дапаможа не адразу, давядзецца пацярпець пару тыдняў, таму другі варыянт аптымальней

Reply

veragodna May 28 2016, 19:34:23 UTC
:)) Добры Вы чалавек, Максім.

Reply


livejournal May 28 2016, 19:28:58 UTC
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Reply


Leave a comment

Up