зяць - ні даць, ні ўзяць

May 28, 2016 20:35

Помніце, не так даўно мы тут з замілаваннем абмяркоўвалі кранальную гісторыю пра Плюшынага кавалера, які прыйшоў на спатканне да дзеўкі, а сустрэў у нашым доме сваю гаспадыню ( Read more... )

кот, дапамажыце хто чым можа

Leave a comment

wasserstrahl May 28 2016, 19:05:36 UTC
Застасаваць агульны падыход "нафіг жывёлаў з хаты".

Reply

veragodna May 28 2016, 19:17:24 UTC
Шоо? Плюшу нафіг?? :))) Не, яна паўнавартасны чалец сям'і!

Reply

wasserstrahl May 28 2016, 21:39:41 UTC
Плюша можа і паўнавартасны, а кавалеры -- не.

Reply

veragodna May 29 2016, 17:26:01 UTC
Праўда Ваша. Пакуль вырашана кавалера (хоць і не чужы ён нам) дэпарціраваць з дому, калі ён будзе хаходзіць пры нас :).

Reply

wasserstrahl May 29 2016, 19:52:34 UTC
Не, ну гэта ўласна прынцыповае пытанне -- альбо з жывёлы робіцца плюшавая вешалка, якую можна нармалёва трываць у чалавечаскім мяшканні, і ўжо пасля яе прызначаюць "членам сям’і", "нашым усім" і астатнімі мімімішкамі, альбо ўласна даводзіцца мірыцца з тым, што жывёла -- гэта жывёла, і жыве паводле сваіх інстынктаў, і тады ў мяшканні не жыве (ну альбо яе пагаджаюцца трываць як ёсць). Вы, канечне, зноў скажаце, што я нічога не разумею, але ж.

Reply

veragodna May 29 2016, 20:02:30 UTC
Вы, канечне, зноў скажаце, што я нічога не разумею, але ж.
-------------
Вось мне цікава, Антон, калі я такое гаварыла? Я разумнымі сябрамі не раскідваюся :).

Тут трэці варыянт. Жывёла - член сям'і, і нельга ігнараваць яе інтарэсы. Для таго, каб Плюша хадзіла на вуліцу і адначасова ўся сям'я адчувала сябе ў бяспецы, трэба рэгулярна пазбаўляцца ад глістоў, рабіць прышчэпкі і мыць і вычэсваць яе. Не бачу праблемы, акрамя часу, які займае ўся гэтая хрэнь. Але любіш коціка - любі і яго праблемы.

Reply

wasserstrahl May 29 2016, 20:45:42 UTC
Я не кажу раскідвацца, але ж была ў нас аднойчы адна дыскусія пра радыкальнае рашэнне праблем з катамі. [А яшчэ пра сцізорыкі, здаецца.] Ну Вам насамрэч лепей ведаць, бо я не вялікі аматар жывёлаў)

Хаця, здаецца, наконт "дзікіх кавалераў трымаць у двары" думка супольная)

Reply

veragodna May 30 2016, 20:07:18 UTC
Ааа, вось Вы пра што :). Успомніла.

Кавалер сёння адзін раз паспеў пад'есці з Плюшанага паўміска (не шкада), але больш не прыходзіў, бо пакуль дзверы стараліся зачыняць, бо мама дзень на агародзе і кантралюе Плюшу :). Вось думаю, маму пасяліць у доме ці што? :))

Reply


Leave a comment

Up