Класная перадача, нават дазволю вам махаць рукамі ) - гэта неяк разраджае атмасферу. Першая тэма выбрана эпічная. Яна настолькі эпічна, што яе трэба развіваць і абмяркоўваць больш глыбока ў наступных перадачах. Калбаснікаву затролілі - гэта добра, але корань не адкапалі - гэта мінус. Перадача нашмат больш цікавая, чым прытворна-правільная "два на два". Запрашайце Глобуса(затрольце яго нарэшце), Астаповіча, Трусава, Генадзія Семенчука ды іншых цікавых і не папсовых людзей, выкладчыкаў з беларускай філалогіі Варшаўскага універа, раю вам запрасіць доктара Дзмітрыя Феліксавіча Клябанава, чалавека, якога ведае ўвесь беларускі Кракаў, ён выдаў першы падручнік па беларускай мове для палякаў... надзвычай цікавы і неардынарны чалавек. Запрасіце папулярнага блогера Darriuss, вядомага яўрэйска- беларускага філосафа і логіка Андрэя Шумана (http://minski-gaon.livejournal.com/), беларускамоўнага маладога музыканта, які дае фартэпіянныя канцэрты па ўсім свеце stachv (... )
Дзякуй за цікавыя парады!))) А гэтыя асобы (апроч Глобуса і Стахіевіча - іх ведаю) ці медыйныя - на камеру не разгубяцца, бачылі іх у справе?) Падтымліваю тэзу наконт адкрыцця новых імёнаў - зь вялікай прыхільнасьцю!
Ну, ня ведаю як медыйныя, але дакладна публічныя. Калі не губляюцца перад публікай (большасць з іх недзе выкладае), то не згубяцца і перад камерай. Андрэй Шуман увогуле жыве ў Варшаве, дзе яго ведаюць ў навуковых колах. Гэта чалавек маштабу Акудовіча, проста не такі "раскручаны". Можаце яшчэ запрасіць https://www.facebook.com/aliosha.yazylets. Лёша падарожнічае па ўсім свеце, як ніхто іншы. Генадзь Семянчук (http://clck.ru/4h5gC) асоба, з якой можна размаўляць гадзінамі на самыя актуальныя тэмы, ведае дасканала Гародню і археалогію. Дзмітрый Клябанаў (http://clck.ru/4h5gI) неардэнарны і звыш цікавы чалавек, з моцным шармам, магутны філолаг. Вельмі раю запрасіць Віктара Антонавіча Сырыцу, ён старшыня " Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны", гэта дысідэнт са стажам, можа шмат распавесці пра беларускі рух, як сучасты, так і былы, у
( ... )
Лёшу ведаю. Сапраўды, добрая ідэя зрабіць праграму пра беларусаў у падарожжах. Дзякуй за ўсе падказкі, буду разьбірацца паціху :) Наконт правіцыі - пагаджуся і прыкладу намаганні.
Напалі на бедну дзяўчыну, яна ўжо не рада, што згоду дала і з студыі вашай зчарнелай пайшла ў белы свет, каб ніколі ні слова нідзе не прамовіць на мове:)
а мне праграма вельмі нагадала "Собчак живьём" на тэлеканале "Дождь". там Ксюша таксама выбірае пэўную ахвяру, якую спрабуе троліць пад час інтэрв'ю (і студыя там адзін у адзін як у вас). )
Comments 11
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
)
Reply
Reply
Reply
Leave a comment