Leave a comment

mitrander January 31 2013, 15:29:57 UTC
Ну, ня ведаю як медыйныя, але дакладна публічныя. Калі не губляюцца перад публікай (большасць з іх недзе выкладае), то не згубяцца і перад камерай. Андрэй Шуман увогуле жыве ў Варшаве, дзе яго ведаюць ў навуковых колах. Гэта чалавек маштабу Акудовіча, проста не такі "раскручаны". Можаце яшчэ запрасіць https://www.facebook.com/aliosha.yazylets. Лёша падарожнічае па ўсім свеце, як ніхто іншы. Генадзь Семянчук (http://clck.ru/4h5gC) асоба, з якой можна размаўляць гадзінамі на самыя актуальныя тэмы, ведае дасканала Гародню і археалогію. Дзмітрый Клябанаў (http://clck.ru/4h5gI) неардэнарны і звыш цікавы чалавек, з моцным шармам, магутны філолаг. Вельмі раю запрасіць Віктара Антонавіча Сырыцу, ён старшыня " Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны", гэта дысідэнт са стажам, можа шмат распавесці пра беларускі рух, як сучасты, так і былы, у правінцыі. Можна запрасіць уніяцкага айца Яўгена Маліноўскага, паразмаўляць пра уніяцтва на беларусі. Увогуле, звяртайце больш увагі на людзей з правінцыі, бо мінская туса - гэта не ўся Беларусь. Галоўнае падбіраць цікавыя і глыбокія тэмы, каб гэта закранала гледачоў, пра нейкі культурны феномен, які фарміруе нацыю, народ, культуру і таму ён важны і варты ўвагі. Ну і натуральна, каб гэта было цікава людзям з якімі вы размаўляеце.

Reply

valjaryna February 3 2013, 13:16:59 UTC
Лёшу ведаю. Сапраўды, добрая ідэя зрабіць праграму пра беларусаў у падарожжах. Дзякуй за ўсе падказкі, буду разьбірацца паціху :) Наконт правіцыі - пагаджуся і прыкладу намаганні.

Reply


Leave a comment

Up