ГАЛОШНІКІ

Jan 16, 2015 23:56

Увечары хадзілі на прэм'ерны спектакль "Гора ад розуму" у тэатр імя М.Горкага. Колькі разоў казала пра тое, але не палянуюся паўтарыцца: людцы, ды не бяжыце вы са спектаклю да таго, як канчатковы раз апусцяць заслону. Артысты толькі на першы паклон - а гледачы ўжо ва ўсю шэрагамі сцякаюцца да гардэробаў. І зусім не таму, што твор не пакаціў, а каб ( Read more... )

асабістае, жыццё, тэатр, людзі

Leave a comment

Comments 5

annettika January 14 2012, 22:52:07 UTC
артысты тварам, а публіка спіной - горш няма куды. Я кожны раз думаю, калі бачу, як спяшаюцца на выхад гледачы: гэта ад бескультур'я, нявыхаванасці, непавагі??? І мне сорамна перад артыстамі... (пра тых, што жуюць, хрумсткаюць и перегаворваюцца я ўжо маўчу)

Reply

valjaryna January 14 2012, 23:05:20 UTC
А мяне агортвае няёмкасць і такое адчуванне "як бы даў!") Хаця, па харошаму, мы адказваем толькі за сябе. Мне тут у ФБ падказалі, што ў многіх еўрапейскіх тэатрах на кожным паверсе - свой гардэроб. І гэта мудра. У любым разе, як кажа мой сябар Севусь: культура, курва, мусе быць!))

Reply


andromix January 15 2012, 04:02:19 UTC
"А найбольш у тэатры спадабаўся мне апошні акт, калі ў гардэробе сталі раздаваць вопратку. Я апынуўся першы ў чарзе. Узяў два паліто і футра".

Reply

valjaryna January 15 2012, 16:02:11 UTC
))))

Reply


(The comment has been removed)

valjaryna January 15 2012, 16:03:37 UTC
За культуру, за Беларусь у Эўропе - дробнай чаргою - ту-ду-ду-ду-ду!)

Reply


Leave a comment

Up