шамякіны

Feb 27, 2012 12:12

Ты чытаў Івана Шамякіна? Мне давялося. Жуйка. Не запомнілася нічым, але і рыгатні не выклікала. Час прайшоў і на тыя кніжкі я абсалютна забыўся, але вось, аказваецца, шамякіны на тым ня сконьчыліся. Дачка Шамякіна цяпер руліць на філфаку, большага сьцёбу, чым яе кніжкі я не бачыў. Акрамя таго яна яшчэ і ў ВАКу. На здароўе, нас не перашыбеш! Але ( Read more... )

універ

Leave a comment

Comments 16

berlaga February 27 2012, 09:30:22 UTC
Ну Атланты і карыятыды спадабалісь, шчыра.
А лізаць будуць заўсёды :( Былі, ёсць і будуць такія людзі...

Reply

uladzimer February 27 2012, 09:36:04 UTC
Гэта зразумела, але шчыра шкада, што ў ВАКу РБ сядзіць жанчына, якая на поўным сур'ёзе думае, што слова "радасьць" пайшло ад егіпецкага бога Ра

Reply

yaska_shakh February 27 2012, 09:43:21 UTC
мала, што "думае"... гэта ўсё на поўным сур'ёзе распавядае на лекцыях, а філалагіні ўсё старанна канспектуюць і потым на экзаменах адказваюць.

Reply

vitaly68 February 27 2012, 09:43:29 UTC
Наслухалася Задорнава. Яна, мабыць, яшчэ й "Кривое зеркало" любіць)))

Reply


vitaly68 February 27 2012, 09:41:10 UTC
"Атланты і карыятыды", "Сьнежныя зімы", "Сэрца на далоні" - добрыя раманы. Чытаў і - упэўнены - перачытвацьму яшчэ. Шамякін - пісьменьнік. А зь ягонай дачкою я не знаёмы, ейных твораў таксама пакуль не чытаў. Чым яна цябе так пакрыўдзіла?

Reply


browar_dryhvy February 27 2012, 10:21:01 UTC
У мяне з Шамякіным сьмешна атрымалася. Узяў з паліцы "Атланты і карыятыды" ў перакладзе на расейскую. Вырашыў проста пагартаць, але нечакана прачытаў да канца. А потым неяк у бацькоў быў у гасьцях, і бачу, стаіць такая ж кніжка, толькі ў арыгінале :)

Але ўжо па-беларуску перачытваць ня стаў. Збольшага, мне спадабалася. За ўсім гэтым камуністычным пылам можна было пабачыць цікавыя і добра выведзенныя вобразы, псіхалогію ўчынкаў і г.д. Але, тым ня менш, для мяне гэта аўтар, якога чытаюць адзін раз.

Reply


vushasti February 27 2012, 10:44:17 UTC
"А еще они называли тебя земляным червяком!" (с)

Reply


(The comment has been removed)

kabierac February 27 2012, 16:54:20 UTC
бля :/

Reply


Leave a comment

Up