Пытаньне

Feb 25, 2011 16:33

Мае шаноўныя сябры, цудоўна разумею, што пятніца, што напружваць мозак абломна, але засталося пытаньне пра латышоў. Назавіце 5 тыповых, на вашую думку, рысаў латыскага этнічнага характару і 5 асацыяцыяў, што ўзьнікаюць адносна Латвіі.
Вялікі дзякуй за зьмястоўныя адказы!

пытаньне, латышы

Leave a comment

Comments 28

pan_purkrabek February 25 2011, 15:07:57 UTC
З цябе пара ўжо грошы браць за апытанні.

Латышы: 1. Стрыманыя 2. Нешматслоўныя 3. Не любяць чужынцаў 4. Практычныя ў вясковым сэнсе. 5. Схільныя да містыкі і фаталізму. Адчуваецца адбітак пратэстантызму.

А пра Латвію ў цэлым мне як-то цяжка казаць. Яна даволі розная. Курзэмэ - адно, Латгалія - іншае ...

Reply

uladzimer February 25 2011, 15:10:21 UTC
Адчуваецца, што адказваў агент буржуазнай Латвіі. Нейкія белыя і пушыстыя яны ў цябе атрымаліся. І дзе пра шпроты з бальзамам?
А грошы мне трэба браць, бо надаю хоць нейкі сэнс інтэрнэт існаваньню не толькі свайму, а яшчэ і фрэндаў)))

Reply

pan_purkrabek February 25 2011, 15:20:28 UTC
Ну так - шпроты, бальзам. Для мяне асабіста яшчэ сыр Дзынтарс. А калі крытычна - то часта эээ ... павольна разумеюць. Але гэта суб'ектыўна. Жанчын прыгожых замала, але гэта зноў жа на мой густ. Я, дарэчы, быў закаханы ў адну - Iлга клікалі. Але яна, блін, на дзве галавы мяне ростам вышэй была! Тыя, якія ў мора жывуць, наогул даволі моцныя.

Reply

uladzimer February 25 2011, 17:08:22 UTC
Яшчэ памер абутку ў прыбалтак зусім не дзіцячы...

Reply


pavu4ok February 25 2011, 15:39:17 UTC
1. Скрытныя
2. Лаяцца па-руску
3. Заможныя
4. Гасцінныя
5. Прадпрымальныя

1. мора і сосны
2. Даўгава
3. Старая Рыга
4. ганаровая варта ля Мілды (статуя Свабоды)
5. Глазірованыя сыркі "Kārums"

Reply

uladzimer February 25 2011, 17:09:55 UTC
Па-руску не лаюцца хіба толькі марсіяне...))) Дзякуй за адказ.

Reply

pavu4ok February 25 2011, 18:13:45 UTC
У мяне дзядзька жанаты на латышцы. Цікава іх слухаць, калі гергечуць па-латышску, а дзядзька, каб "дастаць" жонку, ужывае беларускія словы) Тая аж "шалее", што не разумее:)

Reply

uladzimer February 25 2011, 18:15:01 UTC
Вось яна выгода - ведаць чужую мову і сваю не забываць)

Reply


pan_purkrabek February 25 2011, 19:39:57 UTC
Нешта як-то слаба ў цябе з лабусамi. З хахлам запалілі цікавей.

Reply

uladzimer February 25 2011, 19:42:58 UTC
Усё ж пятніца - традыцыйна кволая ў ЖЖ, дый каларыту ў латышоў меней, дый саміх латышоў меней, дый езьдзяць туды меней. Вось, дарэчы, рэйтынг абмеркаваньняў даволі заканамерны: рускія - украінцы / палякі - прыбалты.

Reply


amberss February 26 2011, 18:37:19 UTC
о, толькі 2 чалавекі выказаліся(

Reply

uladzimer February 26 2011, 18:38:15 UTC
Вось такая яна, Латвія, актуалія))

Reply

amberss February 26 2011, 18:48:17 UTC
Ну дык прыйдзецца выказацца штолі. увогуле людзі дастаткова дружалюбныя.скрытныя для чужых хіба што, а так абмываюць косткі кожнаму значна больш за беларусаў. спакойныя, але калі разазліш латыша, што бывае,праўда, рэдка, то ўсе крыўды ўзгадае што мала не будзе.ну і практычныя,сапраўды,часам фантазія ў эканоміі,проста смешная.

Reply

uladzimer February 26 2011, 18:55:19 UTC
Вашую характарыстыку чакаў адну з першых)) Дзякуй!

Reply


Leave a comment

Up