Пытаньне

Feb 25, 2011 16:33

Мае шаноўныя сябры, цудоўна разумею, што пятніца, што напружваць мозак абломна, але засталося пытаньне пра латышоў. Назавіце 5 тыповых, на вашую думку, рысаў латыскага этнічнага характару і 5 асацыяцыяў, што ўзьнікаюць адносна Латвіі.
Вялікі дзякуй за зьмястоўныя адказы!

пытаньне, латышы

Leave a comment

pan_purkrabek February 25 2011, 15:07:57 UTC
З цябе пара ўжо грошы браць за апытанні.

Латышы: 1. Стрыманыя 2. Нешматслоўныя 3. Не любяць чужынцаў 4. Практычныя ў вясковым сэнсе. 5. Схільныя да містыкі і фаталізму. Адчуваецца адбітак пратэстантызму.

А пра Латвію ў цэлым мне як-то цяжка казаць. Яна даволі розная. Курзэмэ - адно, Латгалія - іншае ...

Reply

uladzimer February 25 2011, 15:10:21 UTC
Адчуваецца, што адказваў агент буржуазнай Латвіі. Нейкія белыя і пушыстыя яны ў цябе атрымаліся. І дзе пра шпроты з бальзамам?
А грошы мне трэба браць, бо надаю хоць нейкі сэнс інтэрнэт існаваньню не толькі свайму, а яшчэ і фрэндаў)))

Reply

pan_purkrabek February 25 2011, 15:20:28 UTC
Ну так - шпроты, бальзам. Для мяне асабіста яшчэ сыр Дзынтарс. А калі крытычна - то часта эээ ... павольна разумеюць. Але гэта суб'ектыўна. Жанчын прыгожых замала, але гэта зноў жа на мой густ. Я, дарэчы, быў закаханы ў адну - Iлга клікалі. Але яна, блін, на дзве галавы мяне ростам вышэй была! Тыя, якія ў мора жывуць, наогул даволі моцныя.

Reply

uladzimer February 25 2011, 17:08:22 UTC
Яшчэ памер абутку ў прыбалтак зусім не дзіцячы...

Reply

pan_purkrabek February 25 2011, 17:19:44 UTC
Ну так балты ж. А памер там быў, думаю, мінімум 43. Але і дзева была - каралевiшна: фюрэр піянераў у нашым лагеры. А яна мяне толькі па лбе пстрыкала.

Reply

uladzimer February 25 2011, 17:21:47 UTC
А, дык гэта твае дзіцячыя фантазіі. Сваечасова ты з Латвіі пераехаў.

Reply

pan_purkrabek February 25 2011, 17:25:46 UTC
Ды я там кожны год бываю. А часам і два разы ў год. У мяне ж там усё цяпер, акрамя бацькоў.

Reply

uladzimer February 25 2011, 17:32:14 UTC
У сэнсе, маёнтак, рахункі, наложніцы?

Reply

pan_purkrabek February 25 2011, 17:36:18 UTC
Маёнтак - фактычна 300-350 метраў ад мора. Скрозь тыя самыя дзюны - класіка.

Reply

uladzimer February 25 2011, 17:40:30 UTC
Шыкоўна.

Reply

pan_purkrabek February 25 2011, 17:45:57 UTC
Ды кватэра звычайная)) проста магу спакойна прыехаць і жыць у адпачынку. Бабулiна, ж.

Reply

uladzimer February 25 2011, 17:52:43 UTC
А візы агульным парадкам, ці як шпіёну - ільготныя?

Reply

pan_purkrabek February 25 2011, 17:54:59 UTC
Агульным парадкам. Але можна атрымаць выклік ад сваякоў.

Reply

uladzimer February 25 2011, 17:57:26 UTC
А выклік нешта мяняе?

Reply

pan_purkrabek February 25 2011, 18:02:57 UTC
Віза танней не стане. Але затое не трэба указаывать дзе будзеш жыць, навошта едзеш і так далей.

Reply

uladzimer February 25 2011, 18:04:37 UTC
Колькі марокі! Прасьцей далучыць у якасьці 7-й вобласьці.

Reply


Leave a comment

Up