Ня ведаю чаго, але прыгадаўся знахар з Расоншчыны, які, на маё пытаньне пра зьнешняе аблічча Бога, ціхенька расьсмяяўся і адказаў сваім пытаньнем
( Read more... )
Пра Багоў - гэта дакладна. Сам шматкроць чуў ад вясковых бабулек, што "ў цэрквах Багі намаляваныя". У сваёй бабулі колісь пытаўся: "А гэта Багі розныя?" - "Канешне, розныя, ці ты сам ня бачыш?" - "Дык а колькі Багоў?" - "Адзін" - "А як так можа быць?" - "Ай, хай гэта папы разумеюць!"
Важным стае прыроднае адчуваньне сакральнага, а не мёртвая формула. Шмат разоў сутыкаўся з тым, што бабулі, шануючы абраз у сваёй хаце, ня ведаюць хто выяўлены на ім ("старычок нейкі"), а малітва адбываецца ў фармаце пранікнёнай размовы.
Трапна заўважана ))) У мяне як раз патрэба ёсць трохі растлумачыць аднаму іншаземцу пра беларускія Каляды і навошта іх ажно два. Не супраць калі выкарыстаю? )))
Бо Бог для ўсіх у душы адзін, і беларусы ўспрымаюць Яго як асабістую дадзенасць. Асабліва ў глухіх кутках. Колькі разоў пра гэта размаўляў са старымі на той жа Расоншчыне. Але там Бог і Д'ябал пераплецены ў паганскім сьветаадчуваньні. Яны побач, яны ў кожным кусту, у хаце, за печкай, у возеры... Між тым на абразе Мікола-Цудатворац. І гэта, на мой погляд, больш шчыра і чысьцей за бабулек, якія адсочваюць, у чым зайшлі ў царкву.
Comments 8
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment