Jan 05, 2010 09:58
Ня ведаю чаго, але прыгадаўся знахар з Расоншчыны, які, на маё пытаньне пра зьнешняе аблічча Бога, ціхенька расьсмяяўся і адказаў сваім пытаньнем:
- А вы што, у царкве ніколі не былі?
- Чаму ж, быў...
- Дык ці ж ня бачылі - там багоў многа, і ўсякія, і розныя...
Мнагабожжа, адвечны політэізм - візітная картка нашай Краіны. Два Раства, два Уваскрашэньня, і ў кожнага свой Бог... Нармальна, бо сьвятая сям'я заўсёды лепш за сьвятую адзіноту
sacrum,
тутэйшасьць