Leave a comment

Comments 6

azarkinm September 22 2018, 17:09:19 UTC
Муж распавядаў, што на Палессі (ля Азарычы) гналі ў лесе. Па чарзе. Каму трэба той і гнаў. А пасля ўсёй вёскай хавалі ад міліцыі калі раптам прыходзіла. Ніхто не здаваў дзе знаходзіцца агрыгат. І гналі ноччу вядома.

Reply

uladzimer September 22 2018, 17:17:21 UTC
Гэта так, і фіксуецца паўсюль, бо самагонаварэньне, як неабходная, але нелегальная з'ява, мацавала салідарнасьць вясковай грамады. Праўда, толькі ў тым выпадку, калі ў вёсцы не было "чужакоў" і "наезжых".

Reply

miadzviedz September 22 2018, 19:13:24 UTC
У дзедавай вёсцы (Дзятлаўскі раён) гналі колькі сябе памятаю. У дзеда ў другой палове хаты стаяў апарат на керагазе. І самагон пачаставаў першы раз у малым узросце. Наеўся зялёных ягад, дзед вылячыў народным сродкам :)

Reply

uladzimer September 22 2018, 19:19:10 UTC
Дзякуй за каларытны каментар!

Reply


skryppa September 23 2018, 15:44:49 UTC
У нас, у Белым Беразе (Налібоцкая пушча) быў такі сабе бровар калектыўнага карыстаньня. Прынцып, як у таёжных дамках-старожках: пакарыстаўся сам - паклапаціся пра наступных. Такім чынам чалавек прыходзіў да бровару, а там ужо былі нарыхтаваныя дровы і г.д. Выгнаўшы свой уласны сэм, чалавек цалкам прыбіраўся за сабой, мыў усё начыньне і пакідаў запас дроваў.

Колькі год таму, у часе чарговае хвалі «барацьбы з самагонаварэньнем», давялося з гэтым броварам разьвітацца.

Зараз зусім цяжка стала - запускаюць па-над Пушчаю дрон з тэлекамерай і адсочваюць, ці ня курыцца дымок дзе-кольвек. Калі нешта заўважаюць, то адразу туды закідваюць аператыўны атрад. І ладна б там штрафавалі, а то ў драўляны бражнік адразу чаргу з аўтамата робяць - і кабзда. А бражнікі гэтыя часам маюць некалькі дзесяткаў год, наўпрост з пакаленьня ў пакаленьне ў спадчыну пераходзілі. Дык апошнім часам, каб пакаштаваць «бакштаначку», трэба добра паднапружыцца.

Reply

uladzimer September 23 2018, 16:55:18 UTC
Дзякуй за зьмястоўны аповяд!

Reply


Leave a comment

Up