"Халадзільнік" - гэта зусім не тая спаруда, што стаіць на тваёй кухні і захоўвае харчовыя прыпасы. Халадзільнік - неад'емная структурная частка самагоннага апарату, дзе сьпіртусовая пара ад нагрэтай на агні брагі, праходзячы праз "зьмеявік" у халоднай вадзе, ператвараецца ў кандэнсат алкаголю, які і крапае з краніка ядроным "першаком".
"Гналі ўсе, увесь сьвет!", - так коратка і ёміста ахарактарызавала маштабы саматужнай вытворчасьці гарэлкі ў паваеннай беларускай вёсцы сёньняшняя бабуля. Яно і праўда, палявыя дасьледаваньні і штудыі маёй калегі Алены Сумко паказваюць, што самагонаварэньне ёсьць складаным феноменам з вялікай колькасьцю гаспадарча-эканамічных, соцыя-культурных, фальклёрных і абрадавых праекцый.
P.S. А ты, мой дружа, ці каштаваў хоць раз у жыцьці таго самагону? Быць можа маеш якія гісторыі пра яго? Буду вельмі ўдзячны, калі падзелішся.