Кнігі

Mar 14, 2015 13:15

"Электрычныя кнігі" троху дасталі. За кампом, як за такарным станком. І захацелася штосьці бібліятэчнай урачыстай цішыні, шоргату папяровых старонак, ледзь чутнага рыпеньня асадкі ў нататніку. Працэс павольны, захапляльны, жывы... Пап'еш кавы, папаліш, вяртаешся і здалёк бачыш, як заклічна вітае цябе стос кніг на тваім століку...

кнігі, работа, радасьць

Leave a comment

Comments 6

natalliamm March 14 2015, 18:48:24 UTC
і што зараз на паперы чытаеце??

Reply

uladzimer March 14 2015, 18:49:55 UTC
Чытаю і на паперы, але пост - настальгія па нацыянальнай бібліятэцы. Як яе не лаюць, а мне там падабаецца.

Reply

natalliamm March 14 2015, 18:53:46 UTC
а як я дык вось ні разу не была ў новай і толькі на фотках бачыла(

Reply

uladzimer March 14 2015, 18:55:04 UTC
Там камфортна працаваць. У параўнаньні са старым будынкам - праўдзівы храм кнігі.

Reply


Leave a comment

Up