Мова

Jun 21, 2014 17:06

Пажылая інтэлегентная пара прыпыніла мяне ля ўваходу ва ўніверсітэт. Мужчына тактоўна запытаўся:
- Молодой человек, вы не могли бы перевести название факультета на русский язык?
Быў разгубіўся, але на жарты просьба не выдавала. І я зь лёту пераклаў беларускія іерогліфы "гісторыка-філалагічны" на чысьцюткую рускую мову: "историко-филологический". 

мова, рускія

Leave a comment

Comments 16

moussorine June 21 2014, 16:06:59 UTC
Словаў няма. Толькі выклічнікі.

Reply

uladzimer June 21 2014, 16:29:23 UTC
Субота. Турыстычны дзень...

Reply


_extraneus_ June 21 2014, 16:37:09 UTC
Цалкам веру, што ня жарт. Мяне заўжды ўражвала нейкая ўтрыраваная, амаль фантастычная бездапаможнасьць пераважнае большасьці русакоў, калі справа тычыцца іншых, нават блізкіх, моваў.

Reply

uladzimer June 21 2014, 16:43:23 UTC
Гэта сёньняшні, абсалютна рэальны выпадак.
Мяне ў свой час вельмі зьдзівіла, што маскоўская прафесура (француская, албанская, сербская - вольна)па-дзіцячы спатыкалася ў беларускіх тэкстах. Бо імперскі клін так і не дазваляе ім убачыць у беларусах ці ўкраінцах самастойныя народы з уласнымі мовамі.

Reply


salaminka June 21 2014, 17:09:11 UTC
мяне так у гарах маскалікі пыталіся, што такое "сцежка"? а я завісла і доўга не магла зразумець, чаго яны ад мяне хочуць. прамармытала: сцежка, яна і ё сцежка. паціснула плячыма і пайшла. а яны нешта пакрыўджана шыпелі за плячыма )))

Reply

uladzimer June 21 2014, 17:14:53 UTC
Ну, сьцежка - гэта ўвогуле непадымна)) Добра, што са скалы ня ськінулі )))

Reply

vitaly68 June 21 2014, 18:44:32 UTC
Тыя маскалікі проста дэбілікі: http://www.gramota.ru/slovari/dic/?word=%F1%F2%B8%E6%EA%E0&all=x

Reply


krotinizm June 21 2014, 17:23:12 UTC
Можа гэтыя интэлигенты памиж сабой спрачалися - ци ведаюць месцичы беларускую мову. Трэба вам было у их запытацца - шаноуныя, а навошта вам ведаць пераклад?

Reply

uladzimer June 21 2014, 17:24:12 UTC
А лепш скруціць і здаць пастарунак як шпіёнаў))

Reply

krotinizm June 22 2014, 09:44:52 UTC
Можа я и памыляюся, але здаецца што нейки агрэсиуны настрой у некаторых месцичау ёсць. Адразу ужо и у пастарунак шпиёнау. Трэба перш з ими паразмауляць трохи, таксама можа чаго каштоунага для сябе даведаешся.

Reply

uladzimer June 22 2014, 09:52:20 UTC
Якія размовы, калі ў мяне залік праз 5 хвілін.

Reply


ext_1623805 June 23 2014, 19:04:51 UTC
Цікава, нядаўна на адным сайце, дзе абмяркоўвалася пытанне аб рускіх і іх генезісе, рускія змаглі прачытаць што пісалі на беларускай, украінскай і нават на чэшскай мовах.А ў вашым прыкладзе яны не змаглі прачытаць адну з лёгкіх фраз. Хммм...

Reply

uladzimer June 23 2014, 19:19:26 UTC
Як ёсьць...

Reply

ext_1623805 June 23 2014, 19:28:45 UTC
Хутчэй за ўсё перакладчыкам карысталіся, толькі такі вывад з вашага прыкладу

Reply

uladzimer June 23 2014, 19:30:26 UTC
Якім перакладчыкам? Гэта былі рэальныя людзі каля рэальнай шыльды ўнівера.

Reply


Leave a comment

Up