Апошняя бляшанка кантрабанднай тушонкі. Спецыяльна выбіраў такую, каб не было кароў намалявана. Іначай, мяркую, было б вельмі няёмка размаўляць з мытнікамі і тлумачыць ім, навошта я вязу свяшчэнную жывёлу ў кансервах.
1. Як мы бачым, у Пандзічэры не вызначыліся не толькі з мовай на якой пісаць вулічныя ўказальнікі, але і нават не зусім упэўненыя ў тым, як клічуць чалавека, у гонар якога названая вуліца: Ramaradja, Ramradja ці можа Ram Raja?
Заўтра, калі а 6-й раніцы атрымаецца купіць квіткі на цягнік, еду ў саюзную тэрыторыю Пондзічэры. Да 1954 году горад Пондзірэчы з'яўляўся сталіцай Французскай Індыі. Зараз мясцовыя паліцэйскія носяць уніформу, узятую з фільмаў з Луі дэ Фюнесам, у пякарнях пякуць багеты, і існуе асаблівы алкагольны статус - шмат і танна.