Ежа тут непрадказальная. Купляеш кебаб, фрайд райс, аладкі за вуглом, не задумваешся пра санітарыю - і ўсё ок. Абедаеш у дарагім рэстаране - і цябе выварочвае навыварат, як анучу для падлогі.
Сёння як раз такі дзень. Я выйшаў урэшце з прыбіральні з уяўленнем, што мяне сустракае
Ганеша з вялікім плакатам "Welcome to India".