Сохранение языка = безопасность страны?

Dec 05, 2016 21:51


Беларусы свой язык фактически не сохранили. Все государственные учреждения, все школы, за исключением единиц, в Беларуси работают на русском языке. Вот и я тоже беларус, но говорю и пишу на русском. Беларусы, по большому счету, относятся к этому вопросу прохладно. Украинцы более ревниво хранят свой язык, поэтому-то и государственные деятели ( Read more... )

Безопасность, Язык, Народы, Национальная проблема

Leave a comment

Comments 4

ext_3911083 December 5 2016, 22:51:53 UTC
Нажаль, ваш артыкул утрымоўвае, мякка кажучы, сур'ёзныя недакладнасьці й, адпаведна, высновы. Па-першае, ангельская мова зьяўляецца мовай міжнародных зносінаў, так сталася. Па-другое, Брытанія адмовілася ад статусу імпэрыі і сваіх колішніх калёніяў і, разам з ЗША не пасягае на незалежнасьць іншых краінаў, у адрозьненьні ад Расеі. Ня ведаю дакладна, які стан рэчаў ва ўсіх прыведзеных вамі краінах, але, думаю, ніхто там не замінае адраджэньню й разьвіцьцю нацыянальных моваў. Я не адмыслоўца, але, наколькі мне вядома, падобнага прыкладу, як у Беларусі, сьвет ня ведае. То бок, калі ўлада незалежнай дзяржавы зацята змагаецца з мовай карэннага народу, пад выглядам клопату аб ёй. У той час, калі абсалютная большасьць беларусаў уважае сваёй роднай мовай менавіта беларускую, хоць і часова страчанай. Ствараюцца штучныя, ілжывыя перашкоды для распаўсюду беларускае мовы і набыцьцю паўнавартаснай адукацыі на ёй, што прапісана ў законах і з кожным годам яе даціскаюць усё больш. Ня ведаю, наўмысна, ці не, але Вы забыліся нагадаць сапраўдныя прычыны ( ... )

Reply


ext_3911083 December 5 2016, 22:52:49 UTC
Таму нам падаецца дзівацтвам украінства ўкраінцаў, што нас навучылі за шмат дзесяцігодзьдзяў пачувацца камфортна ў ілжы, і памкненьні да волі, справядлівасьці нам падаюцца дзікунствам. Быць рабом Бога ня значыць быць рабом дзяржавы ды ейнай палітыкі, што часьцяком здаралася ў гісторыі Царквы, а тым болей ня быць прыстасаванцам. Дбаючы пра нябёснае, ня варта забывацца на зямное. Воля Божая мусіць мець распаўсюд на зямлі, як і ў небе. Цалкам натуральнага, здаровага пачуцьця любові да свайго народу, мовы, якою адарыў нас Госпад, пашаны да роднага, нас прымусілі цурацца людзі, якія ў масе сваёй былі й ёсьць злачынцамі. Рэч тут нават ня ў мове, як такой. Справа ў праўдзе, якая непарыўна зьнітаваная з Хрыстовым вучэньнем. Як хто да яе ставіцца-справа кожнага. Кожны будуе, як лічыць патрэбным. Былі Нээміі, але й былі і Паўлікі Марозавы. Але-ж дваццаць праўдаў існаваць ня можа. Мо, прысьпеў час нам усім спыніцца і штосьці пераасэнсаваць? Узяць адказнасьць ня толькі за сябе, але й за сваю краіну, якую даверыў нам Бог. Якой ёй быць, залежыць ад ( ... )

Reply

trubchyk December 6 2016, 05:48:19 UTC
Я адзначыў толькі адзін бок праблемы. Тое, што Вы напісалі мае таксама сэнс. Але ж грэх не толькі на Сталіне, таму што калі яшчэ не была Сталіна у Заходняй Беларусі выдаваўся хрысціянскі часопіс пад назвай "Христианский союз". Ён менавіта выдаваўся на рассейскай мове, а не на беларускай. Гэта адзначае, што яшчэ да Сталіна расейская мова была больш папулярнай чым беларуская.
І зараз, калі Вы друкуеце штосці на беларускай мове, дык людзі неахвотна гэта бяруць чытаць нават за дарма... Такая вось сітуацыя.

Reply


ext_3911083 December 6 2016, 18:05:05 UTC
Сытуацыя, вядома, жахлівая. У ёй пабывалі ў свой час чэхі, габрэі ды іншыя народы. Да Сталіна наш народ зьведаў расейскаю імпэрскую акупацыю, дзе былі запачаткавныя захады па гвалтоўнай асіміляцыі заваяванага народу, якія былі працягнутыя ў савецкія часы, за выключэньнем 20-х гадоў афіцыйна дазволенай беларусізацыі. Да таго была БНР, якая, нажаль праіснавала не працяглы час. Безумоўна ёсьць у тым віна, як нашых папярэднікаў, гэтак і кожнага з нас. Таму, канешне, праблема вялікая. Але якія высновы з таго можна зрабіць? Ці папулярнасьць чаго-небудзь можа быць азнакай правільнасьці? Ці думка пануючай большасьці ёсьць крытэрам праўды. Ці ня варта ўважліва ды ўсебакова разгледзець гэтае пытаньне эвангельскім цэрквам (у каталікоў тут няма праблемы, праваслаўныя беларусы сваёй царквы па сутнасьці ня маюць)-ці ня ёсьць тое становішча, якое склалася, калі не грахоўным, дык не нармалёвым. Бо менавіта Царква мае быць рухавіком станоўчых пераўтварэньняў у грамадзтве. Збавеньне, Ратунак- галоўнае, але не адзінае прызначэньне Царквы. Фармаваньне ( ... )

Reply


Leave a comment

Up