Сохранение языка = безопасность страны?

Dec 05, 2016 21:51


Беларусы свой язык фактически не сохранили. Все государственные учреждения, все школы, за исключением единиц, в Беларуси работают на русском языке. Вот и я тоже беларус, но говорю и пишу на русском. Беларусы, по большому счету, относятся к этому вопросу прохладно. Украинцы более ревниво хранят свой язык, поэтому-то и государственные деятели ( Read more... )

Безопасность, Язык, Народы, Национальная проблема

Leave a comment

ext_3911083 December 5 2016, 22:51:53 UTC
Нажаль, ваш артыкул утрымоўвае, мякка кажучы, сур'ёзныя недакладнасьці й, адпаведна, высновы. Па-першае, ангельская мова зьяўляецца мовай міжнародных зносінаў, так сталася. Па-другое, Брытанія адмовілася ад статусу імпэрыі і сваіх колішніх калёніяў і, разам з ЗША не пасягае на незалежнасьць іншых краінаў, у адрозьненьні ад Расеі. Ня ведаю дакладна, які стан рэчаў ва ўсіх прыведзеных вамі краінах, але, думаю, ніхто там не замінае адраджэньню й разьвіцьцю нацыянальных моваў. Я не адмыслоўца, але, наколькі мне вядома, падобнага прыкладу, як у Беларусі, сьвет ня ведае. То бок, калі ўлада незалежнай дзяржавы зацята змагаецца з мовай карэннага народу, пад выглядам клопату аб ёй. У той час, калі абсалютная большасьць беларусаў уважае сваёй роднай мовай менавіта беларускую, хоць і часова страчанай. Ствараюцца штучныя, ілжывыя перашкоды для распаўсюду беларускае мовы і набыцьцю паўнавартаснай адукацыі на ёй, што прапісана ў законах і з кожным годам яе даціскаюць усё больш. Ня ведаю, наўмысна, ці не, але Вы забыліся нагадаць сапраўдныя прычыны русыфікацыі беларускага народу. Не са сваёй добрай волі ён выракся матчынай мовы, а з прычыны гвалту, акупацыі, забаронаў. Адчуваеце розьніцу? Вытокі гэткага становішча сягаюць да сталінскай палітыкі. Пачынаючы з 30-х гадоў нацыянальная культурніцкая эліта зьведала гвалтоўныя расправы й генацыд. І сыходзіць ад ацэнкі гэтых гістарычных і трагічных падзеяў лічу пазыцыяй ня сумленнай. І дасюль, толькі больш закамуфлявана, гэтая палітыка працягваецца. Перапынілася яна ў 91-94гг. Пасьля рэваншу камуністычных сілаў беларускія школы былі гвалтоўна расфармаваныя, пачалося цкаваньне выкладчыкаў з патрыятычнымі поглядамі. Шмат хто быў выгнаны з працы. Пасьля 96г.народ Беларусі, праз неканстытуцыйны захоп улады прэзыдэнтам, пазбавіўся магчымасьці законна ўплываць на сытуацыю ў краіне ды зьмяняць уладу шляхам выбараў. Народ атрымаў зьдзекліваю імітацыю ды нахабную хлусьню. Самае дзіўнае й страшнае, што шмат хто з прадстаўнікоў беларускае царквы радуецца такому становішчу, ну, альбо абыякавыя, як Вы. Слава Богу, што ня ўсе. Я ўжо не кажу пра абавязак выступаць за праўду ды мець разважаньне. Па-трэцяе, моўны чыньнік стаўся для рэжыму Пуціна фармальнай падставай для пачатку захопу Ўкраіны, і калі-б не народны супраціў яе-б ужо ня йснавала. Я лічу, трэба быць вельмі наіўным, каб ня бачыць, што і якімі мэтадамі імкнуцца пабудаваць цяперашнія гаспадары Крамля. Міжнародная супольнасьць голасна й афіцыйна аб тым заяўляе ня першы год. А з жахлівай прапагандай РФ вырашылі змагацца ўжо многія, нават далёкія ад нас краіны. Наш рэжым за 23 гады стаўся амаль цалкам марыянэткавым. Пад пагрозаў апынулася незалежнасьць і магчымасьць годнага існаваньня нашага народу й краіны. Тыя людзі, якія незаконна утрымліваюць вышэйшыя пасады ў Расеі й Беларусі здольныя пабудаваць толькі ГУЛАГ-2, бо яны яго ідэйныя нашчадкі, аб чым самі ня раз сьведчылі словамі й дзеямі. Фактаў процьма. Тая акалічнасьць, што кіраўніцтва эвангельскіх цэркваў Расеі і ў значнанай ступені Беларусі, маўчыць і ўхваляе існую сыстэму рэчаў і ніяк крытычна не рэагуе на беззаконьні ў краіне, ёсьць саўдзел(сьвядомы альбо не) і заахвочваньне дзеля далейшых злачынстваў.

Reply


Leave a comment

Up