Сохранение языка = безопасность страны?

Dec 05, 2016 21:51


Беларусы свой язык фактически не сохранили. Все государственные учреждения, все школы, за исключением единиц, в Беларуси работают на русском языке. Вот и я тоже беларус, но говорю и пишу на русском. Беларусы, по большому счету, относятся к этому вопросу прохладно. Украинцы более ревниво хранят свой язык, поэтому-то и государственные деятели ( Read more... )

Безопасность, Язык, Народы, Национальная проблема

Leave a comment

ext_3911083 December 6 2016, 18:05:05 UTC
Сытуацыя, вядома, жахлівая. У ёй пабывалі ў свой час чэхі, габрэі ды іншыя народы. Да Сталіна наш народ зьведаў расейскаю імпэрскую акупацыю, дзе былі запачаткавныя захады па гвалтоўнай асіміляцыі заваяванага народу, якія былі працягнутыя ў савецкія часы, за выключэньнем 20-х гадоў афіцыйна дазволенай беларусізацыі. Да таго была БНР, якая, нажаль праіснавала не працяглы час. Безумоўна ёсьць у тым віна, як нашых папярэднікаў, гэтак і кожнага з нас. Таму, канешне, праблема вялікая. Але якія высновы з таго можна зрабіць? Ці папулярнасьць чаго-небудзь можа быць азнакай правільнасьці? Ці думка пануючай большасьці ёсьць крытэрам праўды. Ці ня варта ўважліва ды ўсебакова разгледзець гэтае пытаньне эвангельскім цэрквам (у каталікоў тут няма праблемы, праваслаўныя беларусы сваёй царквы па сутнасьці ня маюць)-ці ня ёсьць тое становішча, якое склалася, калі не грахоўным, дык не нармалёвым. Бо менавіта Царква мае быць рухавіком станоўчых пераўтварэньняў у грамадзтве. Збавеньне, Ратунак- галоўнае, але не адзінае прызначэньне Царквы. Фармаваньне душы й яе сьветапогляду так сама вельмі важная задача. І стаўленьне яе да Радзімы, мовы, гісторыі ў гэтым шэрагу, я лічу, вельмі важнай цаглінай дзеля ейнага здароўя. Царква можа і мусіць уплываць на людзей і дзяржаву. З Божай дапамогай ды з уласных высілкаў. Бо, калі мы вучым, што, нават дзеля матар'яльных дабротаў, ці ў працы, ці адукацыі неабходна прыкладаць намаганьні, дык ці ня варта іх прыкласьці і ў гэтым важным кірунку? Упэўнены, што перамены не прымусілі-б сябе доўга чакаць.

Reply


Leave a comment

Up