1 | 2 | 3 | 4
Перевод Антося Уласенки из Молодечно.
Я посмотрел статистику ЖЖ. С двумя предыдущими подборками переводов познакомились как минимум 500 человек. И никто не прокомментировал.
Тогда это сделаю я.
Я думаю, что было бы замечательно, если бы какое-либо белорусское издательство заключило договор с Анджеем Сапковским на перевод книги "Sezon burz" на белорусский язык и пригласило бы Антося Уласенку для этой работы.
А вот небольшой, но вкусный отрывок.
У большасьці каралеўстваў, княстваў ды іншых форм арганізацыі ўлады й сацыяльных супольнасьцяў на землях, вядомых Геральту, справы - можна было з большага так сказаць - вяліся й ішлі ў меру добра. Сыстэма, праўда, куляла калі-некалі, але функцыянавала. У пераважнай частцы сацыяльных супольнасьцяў уладная кляса валадарыла, замест таго, каб выключна красьці й чаргаваць азартныя гульні з блудам. Сацыяльная эліта ў невялікім толькі адсотку складалася зь людзей, мяркуючых, што гігіена - гэта ймя прастытуткі, а ганарэя - гэта птушка зь сямейства скварцовых. Рабочы й сялянскі люд у малой толькі частцы складаўся з крэтынаў, што жылі выключна днём сёньняшнім і сёньняшняй гарэлкай, няздольных сваім абмежаваным розумам ахапіць чагосьці такога неахопнага, як заўтра і гарэлка заўтрашняя. Жрацы ў большасьці не вытрасалі зь людзей грошы й не псавалі малалетніх, а жылі ў манастырах, да рэшты прысьвячаючы сябе спробам вырашэньня невырашальных загадак веры. Псыхапаты, вырадкі, вычварэнцы ды йдыёты ня лезьлі ў палітыку й на адказныя пасады ва ўрадзе й адміністрацыі, а займаліся разбурэньнем уласнага сямейнага жыцьця. Вясковыя дурні сядзелі па вёсках, за хлявамі, не спрабуючы падавацца народнымі трыбунамі. Так было ў большасьці дзяржаваў.
Але каралеўства Эмблёніі да большасьці не належала. Яно было меншасьцю па кожным з вышэйзгаданых пунктаў. І шмат па якіх іншых.
Таму яно заняпала. А ўрэшце зьнікла. Паклапаціліся аб тым магутныя суседзі, Тэмерыя й Рэданія.