Рымскія лічбы азначаюць нумар главы, арабскія - нумар паэтычнага радка. Націск у словах адсутнічае, у гэтым радзяць прыклады з паэтычнага тэксту. Словы і выняткі з паэмы прыводзяцца афіцыйным правапісам паводле Збору твораў-1974 (гл. скарачэньні
(
Read more... )
Reply
Reply
"УздужАць" -- незакончанае трываньне, а "здолець" -- закончанае. Праблема ў тым, што незакончанае ад "здолець" не ўтвараецца. Можа, у стылі ТСБМ даць штосьці накшталт "УздужАць -- незак. да уздУжаць 'здолець'"? Або падабраць сынонімы незакончанага трываньня.
Ад "тУхальлю" назоўны склон, мабыць, "тУхаль" (ж.р.). Калі б было "тухальле", то несла б "тухальлем".
Reply
Reply
Пар. у "Сымону-музыку", II, бясспрэчна зак.тр., хоць у іншым значэньні:
Узмацніў хлапчынка сілы,
УздужАў ён і ажыў
А ў НЗ трываньне не настолькі бясспрэчна незакончанае (цяперашні час ці будучы?). З тым жа націскам.
Reply
я ўздужваю, ты ўздУжваеш, ён, яна ўздужвае.
я ўздужАю (у будучыні), ты ўздужАеш, ён ўздужАеш
Незак. трываньне ад уздУжаць -- уздужваць.
Не?
Reply
www.lim.by/limbyfiles/pol11_2012.pdf
Дарэчы, калі ў тэксьце форма закончанага трываньня з прыстаўкай, ці дастаткова карэктна даваць яе пад лемай незакончанага трываньня без прыстаўкі?
Reply
Што да фразэялягічнасьці выразу "напіцаваць жывот": у А.-Ч., у адрозьненьні ад выразу "пыніць жывот", "напіцаваць" падаецца як звычайнае слова, без пазнакі "у выразе". Аднак калі гэты выраз вольны, дзіўна, чаму аўтаркі-складальніцы аформілі яго значэньне ў кантэксьце прыняцьця ежы. Відаць, чарговы недагляд. Зьмяніў фармулёўку наступным чынам:
НАПІЦАВАЦЬ, незак. Напхаць, многа ўзяць, многа накласьці. Бо потым шчыра пашкадуеш, / Калі жывот свой напіцуеш. (XX, 242-243)
Reply
Reply
Leave a comment