Videor ergo sum: дэманы віртуальнай прасторы
Філалагічны погляд на інтэрнэт-зорак і лідэраў
Пачатак
тут Simulacra produco ergo sum
Пішучы гэты безымянны зачын пра вытворцаў сімулякраў, я меў на ўвазе і нашу новую зорку інтэрнэт-прасторы - філосафа паводле “паклікання” Уладзіміра Мацкевіча (прабачаюся, не ведаю, якая ў яго вучоная ступень). Пра гэтую асобу варта пагаварыць грунтоўна. Гэта ж не жартачкі! Сп. Мацкевіч нядаўна аб’явіў сам сябе “лідэрам грамадзянскай супольнасці Беларусі” з сваёй грандыёзнай праграмай “Дэсаветызацыя - Беларусізацыя - Еўрапеізацыя”. З уласнай характарыстыкі, ён - “вучань Г. П. Шчадравіцкага і метадолаг школы ММК [4]”. Падобна, ён спадзяецца на поспехі метадалагічна ўзброенай каманды на магчымых віртуальных “праймэрыз” на базе “Нацыянальнай платформы”. Уладзімір Мацкевіч лідэр паводле свайго філасофска-метадалагічнага разумення: “Я - лідэр, таму што “штурхаю, цягну, распрацоўваю праграмы і стратэгіі” (online-канферэнцыя на Радыё Свабода). Адсюль вынікае “арганізацыйнае” рэзюмэ: “...І з гэтага лідэрскага месца немагчыма мяне скінуць, бо мяне ніхто не выбіраў...” (тамсама). У інтэрнэце тут трэба было б маляваць смайлік.
На ўласным сайце ў анонсе праграмы “Лятучага ўніверсітэта” на 2012-2013 гг. у раздзеле “Введение в практики мышления и деятельности» Ул. Мацкевіч піша: "Когда мы выпадаем из реальности и всё теряет смысл, оказывается, что у нас была система мировоззрения и нужно мучительно отстраивать ее заново ...Мы делаем выбор в пользу номинализма или реализма, судим о политике, полагая, что знаем значение этого слова..."
У шматлікіх інтэрв’ю метадолаг Мацкевіч крытыкуе “бездапаможны рэалізм” метадалягічна не падмацаваных праграм і дэкларацый фігурантаў сённяшняга палітычнага поля Беларусі (АГП, Рада БНР, Справядлівы свет, БНФ і г. д.) за адсутнасць “эйдаў” ды “топаў” і няўменне кантраляваць “рамкі і фрэймы”, распісаныя паводле строгай метадалогіі. Дакладна так некалькі гадоў таму “філосафы” Чобат ды Екадумаў крытыкавалі дзеячаў БНР (“раскірдашы-нязграбы з той БНР”) ды пазьнякоўскі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання за неразуменне прагрэсіўнасці заходнерусізму і брак эйдасу і топасу ў ідэалогіі БНФ.
Зразумела, што ў кокане метадалогіі, зашыфраванай сродкамі метамовы, вельмі камфортна шукаць эйды ды топы і “думаць Беларусь”. Як толькі высунеш галаву з ракавіны ўтульнай тэорыі на менскую вуліцу, можна паводле “ірацыянальнага” загаду дыктатара атрымаць дручком па разумнай галаве. (Забягаючы наперад, скажу, што гэта і ёсць тая самая “ірацыянальная выпадковасць” побач з грымасамі рынкавай эканомікі, якую паплечнік Г. П. Шчадравіцкага А. Г. Рапапорт называў “ахілесавай пятой” канцэпцыі ММК). Невыпадкова, пэўна, на онлайн-канферэнцыі Радыё Свабода на пытанне, ці не страшна жыць крытыку сістэмы ў Беларусі, калі ён кажа, што “лёсаносная місія Нацплатформы - ціск на нашу ўладу”, метадолаг Мацкевіч адказваў вельмі няўцямна. Сп. Мацкевіч, як вучань школы Г. П. Шчадравіцкага, таямніча растлумачыў, што трэба разумна будаваць сваю дзейнасць, каб пазбегнуць небяспекі. Гэта прагучала падобна на масонскую мудрасць.
Як сумясціць элітарную, МКК-метадалогію Г. П. Шчадравіцкага, што базуецца на “мысленні мыслення” (“Мышление среди людей так же редко, как бальные танцы среди лошадей...") з выхадам у сённяшняе беларускае грамадства? Можна “для выхода из вечной периферии захватить плацдарм мышления”, як казаў той жа Шчадравіцкі. Але ж нельга, абапіраючыся на сваіх дванаццаць апосталаў, якія, магчыма, засвоілі ММК-метадалогію праз “трансляцыю” Ул. Мацкевіча, стаць лідэрам таго соцыюму, які - паводле самога Ул. М. -- яшчэ і думаць не навучыўся, не тое што “мысліць мысленне”.
І, бадай, самае галоўнае. Сённяшняму лідэру Беларусі не патрэбныя ані партыі, ані тым больш высакалобыя шэрыя кардыналы. Гэта пры саветах той жа Андропаў запрашаў да сябе на закрытыя пасядзёнкі розных бурлацкіх, каб тыя растлумачылі яму, у што гуляе Шчадравіцкі на сваіх закрытых ОДИ-сеансах.
Яшчэ раз іншымі словамі пра тое самае. Як сёння ў дапасаванні да беларускіх рэаліяў сумясціць з халоднай шчадравіцкай “інжынерыяй” больш “кантаўскую”, схільную да апоры на маральны імпэратыў рэфлексію (“Хто, калі не я?”. І пайсці на плошчу). Сп. Мацкевіч, пэўна, помніць эвалюцыю ГП [5] у бок “рэфлексіяў” Ул. Лефэўра [6]. Іншымі словамі: як можна “ціснуць на ўладу”, якой не патрэбныя шэрыя кардыналы, і, застаючыся нечым накшталт NGO, фактычна дыстанцыявацца ад “шэрай” масы праз сваю снабісцкую элітарнасць?
У гэтую ж праблему маршыруюць і разважанні УМ пра канцэпцыю сучаснага ўніверсітэта. У прыватнасці, “мадэрная” крытыка гістарычных асноваў Гумбальцкага ўніверсітэта, на маё разуменне, сведчыць проста пра неразуменне тэарэтыкам-метадолагам Мацкевічам гістарычнае сутнасці гэтай навучальнай установы для сталення нямецкага “більдунгсбюргерства”. Кажу гэта як германіст. Маю на ўвазе крытычныя канцэпцыі сп. Мацкевіча, выказаныя ў кнізе “Университет: дискуссия об основаниях”. Гісторыя ўніверсітэтаў усіх еўрапейскіх краін - а ГУ, можа, у найбольшай ступені -- мае прывязку да пэўнага часу і тых выклікаў, што дыктаваліся спецыфікай рэгіянальнага развіцця ды ідэямі вярхоўнай улады. Калі ўважліва вывучыць сучасныя патрабаванні да атрымання універсітэтамі Германіі так званага Exzellenz-статусу (элітарнасці), выкладзеныя ў спецыяльным дзяржаўным дакуменце, то там якраз адзначаецца выбітная гістарычная роля Гумбальцкага ўніверсітэта як калыскі глыбокіх даследаванняў менавіта ў сферы гуманістыкі, дзе вучылі шукаць ісціну [7].
Адгалоскі мадэрнізаванага элітарысцкага падыходу да канцэпцыі сучаснага ўніверсітэта чуюцца і з публікацыі сп. Мацкевіча ў “Адукатары”(2-2011) з брэндам Flying University. Падаецца, што аналіз універсітэцкіх “фундаментаў”, зроблены Ул. Мацкевічам, не абышоўся без фармальнай абсалютызацыі гульні ў складанне “бязлюдных” і “бяcчасавых мадэляў” для кіравання развіццём грамадства паводле методыкі ММК, перанесеных і на ацэнку падзей і з’яваў мінулай гісторыі. Гэта такая помесь сафістыкі з гістарыясофіяй наадварот.
Warwick / “Вовік-логаінквізітар”: Ego sum homo ludens [8]
Самахарактарыстыка Ул. Мацкевіча
Сучасныя назвы сайтаў, імёны блогераў, электронныя адрасы, нікі ды інш. часта маюць флёр постмадэрну, алюзій ды падтэксту. Ул. Мацкевіч, сферай дзейнасці якога з’яўляецца сістэмамыследзейнасная метадалогія (sic! - гл. “пашпарт” блогера), фігуруе ў сеціве ў розных іпастасях. Як блогер ён мае імя Ворвік з розымі варыяцыямі пры перадрукоўках: Warwick/Warvik/Варвік. Ёсць старонка з вельмі цікавым найменнем -- Warwick LogoInkvisitor. Інтэрнэт-назвы - што мастацкія творы. Як напісаліся, то ўжо адразу не належаць творцу. Кожны чытач успрымае іх па-свойму, у кожнага свой багаж “рассеевання”. Я ведаю англійскі горад Warwick. Па-англійску ягоная назва гучыць як “ворык”, па-амерыканску - “вовік”. Ёсць еўрапейскі і амерыканскі шматпрофільны платны гульнёвы сайт з такой жа назвай, дзе ключавыя словы -- “джунглі” (jungle), вайна (war), падпалы (wick - гэта “кнот”) і г. д.
Вось тады - у постмадэрным герменэўтычным дыскурсе і прачытваецца: Вовік (скарочана афіцыйна УМ, Уладзімір Мацкевіч), логаінквізітар і сталкер-аватар, будзе выводзіць нас з джунгляў, аблудных і заблудных, як тых купалаўскіх паязджанаў, гуляючы паводле методыкі ММК, на шырокі прастор ад “думання” да “мыслення” і давядзе да слушнага логасу. Рабіць ён гэта будзе па-інквізітарску бязлітасна, не раўнуючы Шапенгаўэр з сабакам, або як Бахарэвіч у “Гамбурскім рахунку”. Вось так я нарадзіў для сябе новы "мэм" беларускай інтэрнэт-прасторы -- "Вовік-логаінквізітар".
Маё прачытанне абсалютна адпавядае постмадэрнісцкай індывідуальнай рэфлексіі паводле дэрыдоўскай нэаграфемы “дыфэранс” з літарай “а” і шматаб’ёмнаму слоўцу “рассееванне” (dessemination). Не ведаю, ці “пападаю” я ў сістэмамыследзейнасны замысел УМ. Але я -- маю права. Гэты пасаж я магу назваць “пабудовай дыскурсу рэфлексіі па-за (ці над) сітуацыяй персаніфікацыі”. Pourquoi pas? Даў новую назву з’яве - і вырашыў праблему. (гл. далей: УМ пра беларускіх філосафаў і сябе.)
Паводле гэтай жа рэфлексіі прачытанне назвы Warwick LogoInkvisitor выклікае ў мяне асацыяцыі з навігатарамі-трыумфатарамі-секатарамі з “Ньюландыі” Хадаркоўскага (гл. Інтэрнэт). Таму перайду да цытатаў з выказванняў Ул. Мацкевіча наконт базавых каштоўнасцяў быцця. Магчыма, гэта дапаможа зразумець, чаму УМ адчувае сябе лідэрам грамадзянскай супольнасці.
Вербальная эманацыя пакліканняў [10]
1. Пакліканне “думаць Беларусь” ад продкаў:
В детстве у меня было два деда. Они учили меня нескольким вещам: 1. Быть самим собой, но не носиться с собой, как с писаной торбой. 2. Любить Беларусь, любить ее из далека, из Сибири, где мы тогда оказались. Любить ее из далека - еще в одном смысле, в контексте мира и большой истории... (“Сага об учителях”).
2. “Сінгулярная” повязь з антычнай філасофіяй праз свайго Настаўніка
Я убежден, что от меня через Щедровицкого можно проследить в ретроспективе непрерывную цепь ученичества к Сократу, Фалесу и дальше... (“Сага об учителях”).
3. Пра любоў да людзей і аб зменлівых правілах жыцця
А с чего вы взяли, что я их люблю? [11] За что их любить? Есть только несколько человек среди семимиллиардного человечества, которых я люблю.
Правил очень много. Начиная с 10 заповедей Божьих и заканчивая теми, что я придумал сам. Возможно, когда-нибудь я их систематизирую, но сейчас пока на это нет времени и желания ...Иногда, я придумываю новое правило в тот момент, когда оно необходимо. Точно так же часто отменяю правила как устаревшие и утратившие актуальность. Но по-настоящему состоявшийся человек заставляет мир вращаться вокруг себя. (З інтэрв’ю на партале BEL.BIZ)
4. Пра беларускіх філосафаў і пра сябе
В Минске в 20-х годах появился первый в мире учебник по диамату. Это “карани” большинства наших университетских философов... Николай Круковский делает заявление: “Мае карані як беларускага филосафа - у беларускай вёсцы”... Вот замаячил новый Мефистофель... Михайлов маргинальнее меня во много раз. Я - беларусский философ. А он какой? А есть еще Степин. Кое-кто думает, что он в Минске оставил философскую школу. Как сказать?.. Я мыслил вместе с учителем, я работал с Щедровицким... Если Акудович почитывает Дериду за завтраком, он еще не живет в Европе... А почитывает ли Дерида Акудовича за завтраком? Ну да, конечно, Акудовича ж няма... Я - бастард, або байструк ММК... Пока Минск заселен “детями Делёза”, внуками Хайдэггера” и прочими самозванцами, лучше быть реальным байструком реальной философской школы... (“Не думайте о рыжем и слепом утконосе”). Александр Алексейчик, лучший в совке и постсовке психотерапевт и лучший в мире знаток Homo soveticus... открыл для меня христианство и освободил меня для философии... (“Сага об учителях”). Я человек. который разрабатывает гуманитарные технологии в качестве вольного, если угодно - “бродячего философа”... Та власть, которая у меня есть, - называть вещи своими именами или придумывать им имена. И мне этого вполне достаточно... (З інтэрв’ю бюлетэню Фонду Сораса).
5. Як нябёсы прадвызначылі саюз УМ з ГеПе?
...Один из самых захватывающих сюжетов мировой литературы - поиск и обретение учителя. Это история Симона-Петра и Матфея. Это путь Диогена из Синопы в Афины. Это путь Страдивари в Кремону к мастеру Амати, Резерфорда из Новой Зеландии в Кавендишскую лабораторию ...Ученика неумолимо влечет к учителю, как угря из Саргасова моря в озеро Нарач ...Встреча ученика и учителя определена роком. Их союз предвечно заключен на небесах... И меня повлекло... Лев Маркович Веккер, последний русский неокантианец, ...меня отфутболил... А так влечение к учителю только усилилось...Только через десять лет я пришел и представился Учителю, и он меня принял... Я мыслил вместе с учителем, я работал с Щедровицким... . “Сага...”)
6. Містычнае пакліканне да місіянерства
Не все делаю хотя... Получается какая-то миссионерская деятельность... Ощущаю себя миссионером, как Иона в чреве кита... Вот кто-то тот, недосягаемый, пережует меня и выплюнет для осуществления моего предназначения... (Відэа з сеціва. Цытата не даслоўная. Гутарка пра грамадзянскую супольнасць, рэлігійныя абшчыны ды салідарнасць.)
7. Terra cognita да прыезду у Беларусь у 1994 годзе
Работал я как минимум в десяти свободных экономических зонах бывшего Советского Союза от Сахалина и Находки до Закарпатья и Армении... В конце 80-х - начале 90-х в тесном контакте с Народным Фронтом в первом правительстве независимой Латвии в правительстве Годманиса, ...работал с администрацией Краснодарского края, с администрацией Калининградской области... (з інтэрв’ю бюлетэню Фонда Сораса)
8. Пра беларускіх дзеячаў (з таго ж бюлетэня)
Пра Шушкевіча: В 1994 году я свёл Шушкевича с имиджмейкерской компанией “Николло-М” [12]. Это давало ему огромный интеллектуальный ресурс ...К сожалению, Шушкевич из-за недостатка гуманитарных знаний не смог по достоинству оценить уровень профессионализма этой команды... Это все тот же местечковый подход...
Пра Саннікава і Хартыю-97: Буквально через три месяца после запуска этого проекта я вынужден был от него отойти ...Меня не поняли...
Пра НІСЭПД: НИСЭПИ пошел по легкому пути...
9. Пра сваю паразу на выбарах у Ангарскай акрузе супраць Пазьняка і на пасаду старшыні АГП супраць Багданкевіча
Это делалось для эпатажа, для игры... Я прибегал к таким действиям, что делало меня видимым... (Гл. загаловак нататкаў. Падкрэслена мною. - П. С.)
10. Пра беларусаў
У них в голове пластилин [13] (“Безумное чаепитие” з Ліпковічам [14] і Курэйчыкам). Забабоны беларусской вёски становятся доморощенным Мефистофелем (“Сага об учителях”). Для среднестатистического беларуса достаточно ровно три К. Колхоз - крама - канапа для мужчин, для женщин - колхоз - крама - киндэр. (З “Утконоса”). “Культура - это всё, что транслируется. ...Вы колупаетесь в носу?" (інтэрактыўная лекцыя), -- пытаецца УМ . “Да...”, -- адказвае збянтэжаная слухачка лекцыі па тэорыі “управления трансляцией культурной информации”... Рэзюмэ лектара: “Ну вот это и есть беларусская культура...”
11. Незваротныя згрызоты сумлення
Когда-то я обидел Льва Николаевича Гумилева, до самой его смерти все думал, что исправлю свою оплошность, а теперь уже поздно... (“Сага об учителях”).
12. Пра страту дэйктычнай сілы паводле метадалогіі ММК
Методологический дискурс строится поверх ситуации, исчезает из практики рефлексивная инверсия и персонификация, и материализация проблематизации в коммуникативных ситуациях (З тэзісаў да 4-га метадалагічнага кангрэса. Цытуецца паводле “Утконоса”).
Працяг
тут ------------------
[4] Московский методологический кружок.
[5] Так Георгія Пятровіча Шчадравіцкага называлі ягоныя вучні. Фанаткі ГеПе часам называлі яго замілавана “Агапэ”, што па-грэцку значыць “каханне”.
[6] Удзельнік ММК. Сварыўся з Г. П., адыходзіў у бок уладаў, зноў вяртаўся. Потым абодва “зліліся” у кампрамісе.
[7] Папулярна пра спаборніцтва сучасных нямецкіх універсітэтаў за статус элітарнай навуковай установы можна прачытаць на онлайн-старонцы “Шпігеля”: Exzellenz-Wettbewerb: Deutschland kürt elf Elite-Unis - Spiegel Online (“Адзінаццаць універсітэтаў атрымліваюць элітарны статус”) і на сайце “Тагесшпігель”: Exzellenzwettbewerb: Nach dem Elitesieg: Die Humboldt-Uni ist ... www.tagesspiegel.de/wissen/...die-humboldt.../7444684.html (Тут змешчаны матэрыял пад назвай “Пасля перамогі: Свабодны Універсітэт Берліна і Гумбальцкі ўніверсітэт больш не зайздросцяць адзін аднаму”).
[8] homo ludens (лац.) - чалавек, які гуляе.
[9] Надалей буду ужывць гэта скарачэнне для эканоміі інтэрнэт-плошчы.
[10] Чытаючы Ул. Мацкевіча, не трэба забываць, што маеш справу з асобай, якая можа нешта гаварыць герменэўтычна з флёрам постмадэрнізму, таму ўважліва сачыце за стылістыкай эманацыі. Яна можа вагацца ад малітоўнага стану да ёрніцтва.
[11] А падчас online-канферэнцыі на Радыё Свабода УМ гаварыў: “Няма любові - застанецца цынізм”.
[12] “Никколо М” - прыкарытная крамлёўская PR-фірма. На апошніх выбарах спудлавала, шукаючы спонсараў больш шчодрых, чым Крэмль. Склала крытычны публіцыстычны матэрыял “Преступление без наказания” і разгневала Крэмль. Папала ў няміласць да Суркова. Засталася без падрадаў.
Чытайце ў інтэрнэце: “Российский рынок политического консультирования с замиранием сердца наблюдает за судорогами “Никколо М”, некогда считавшейся одной из самых мощных и финансово обеспеченных структур. Злорадство конкурентов смешивается со страхом, поскольку все понимают: никакие, даже самые лояльные и доверительные отношения с Кремлём, не могут гарантировать спокойного будущего”.
[13] Узгадваецца расейская імператрыца Кацярына ІІ: “Я гожусь только для России: люблю невозделанные страны...»
[14] Ул. Мацкевіч ахвотна выкарыстоўвае сп. Ліпковіча у сваіх відэашоў. У суседстве з імпазантным, нетаропкім УМ, які камфортна гойдаецца ў сваіх сентэнцыях, шпаркі і тэмпераментны Ліпковіч са сваімі рэплікамі выглядае яшчэ большым блазанам, чым запланавана. Фігура УМ натуральна выпукляецца ў сваёй значнасці. Кадр калі-небудзь будуецца паводле прынцыпа "Трохвугольнік з прыгожай жанчынай". Але тады ўжо выява гуру ўвыдатніваецца цёмным касмічна-бяздонным фонам і цёмнай вадалазкай, як у Кашпіроўскага. Тут ўжо максімы "говорящей головы", што як бы матэрыялізуецца з трансэндэнтнай бездані, успрымаюцца як голас з неба.