У гэтай краіне ня маю я дому,
вось воблака - сяду і ў сьвет палячу
над гэтай гаморай, над гэтым садомам,
ні грошай, ні славы - я волі хачу.
У гэтай краіне ня маю я долі,
вось посах, і торба, і сотні дарог.
Па долю пайду. Не вярнуся ніколі.
Няхай мяне судзяць хоць людзі, хоць Бог.
У гэтай краіне ня маю я Бога,
ушчэнт разапселі Яго сьвятары:
дзе
(
Read more... )