А як будзе больш па-беларуску? Ці па-большбеларуску?

Aug 03, 2014 13:02

Дзясятую частку "Праклёна" Гапеева ўчора прачытала. Уражаннямі ад рамана падзялюся потым абавязкова. Пакуль што крык душы, які больш датычыцца, напэўна, не Гапеева, а карэктара і рэдактара. Выкладнік універсітэта і загаднік кафедры - гэта што такое наогул? Самае жудаснае, што гэтых выкладнікаў яндэкс выдае ажно 242 адказы, загаднік - 198. Гугліць ( Read more... )

беларуская мова, мова, літаратура

Leave a comment

Comments 14

sionnia August 3 2014, 10:16:41 UTC
Мне дзіцячы лімаўскі Гапееў жах як не ідзе і раздражняе.
Дарослага галіяфаўскага зірнула б для параўнання -- пазычыш кнігу, як скончыш?

Reply

rasichka August 3 2014, 11:05:20 UTC
Пазычу безумоуна

Reply


bokus August 3 2014, 10:22:26 UTC
хороший язык, мне нравится, понятно почти все

Reply

rasichka August 3 2014, 13:43:07 UTC
спасіба цібе, Старшый брат. мог бы і запрэтіть этат непанятный язык.

Reply


vushasti August 3 2014, 10:24:07 UTC
:) Рэдактараў было два... і яшчэ карэктар. Да бойкі пры сустрэчы траіх не дайшло, але было блізка)
Мая віна, што я не стаў настойваць на сваім варыянце практычна нідзе - мне было цікава, што ўрэшце атрымаецца.

Reply

rasichka August 3 2014, 13:47:29 UTC
Не ведаю, колькі іх там было, але пазначаны адзін + карэктар. Галоўнае, што ўсё там добра з карэктурай (Галіяфы, бачна, растуць у гэтым сэнсе, раней іхнія кнігі цяжка было чытаць з-за колькасці памылак). Але вось гэтая пазіцыя прынцыповага і аднаасобнага абнаўлення мовы мне незразумелая. Магчыма, Вам, як празаіку, не так істотна, выкладнік там ці выкладчык, сэнс, нібыта, і не змяняецца. І ўсё ж...

Reply


galinaeditor August 4 2014, 13:52:45 UTC
Вельмі сьмелыя людзі рэдагавалі кнігу. Я не рызыкнула б так.

Reply

rasichka August 4 2014, 21:34:37 UTC
Надзвычай смелыя і прагрэсіўныя. Галоўнае, прафесійна ўсё робяць, паслядоўна трымаюцца сваёй пазіцыі. Але навошта? Растлумачце мне, калі ласка

Reply

galinaeditor August 5 2014, 06:20:23 UTC
Як я магу растлумачыць, чым кіраваліся іншыя людзі? Адно хочацца думаць - што яны рабілі гэта з найлепшых памкненьняў і былі пэўныя, што зробяць лепш, чым было.

Усіх людзей, ня толькі рэдактараў, можна ўмоўна падзяліць на кансэрватыўных (для іх лепш "старыны ня рушыць") і прагрэсіўных (якія гатовыя ўкараняць любыя новыя павевы). І хоць вы іранічна напісалі тут пра "прагрэсіўныя", усё-ткі рэдактараў кнігі (ці аднаго з рэдактараў) давядзецца пры ўказаным падзеле аднесьці да другога тыпу - менавіта да прагрэсіўных. Хаця ніякага прагрэсу кансэрватыўныя ня бачаць... Проста гэты рэдактар чульлівы да зьменаў і гатовы ўсё паляпшаць (асабліва не задумваючыся пра наступствы). А Пацюпа быў бы ўсьцешаны: во і пасьлядоўнікі зьявіліся.

Reply

rasichka August 5 2014, 06:43:59 UTC
Дарэчы, няма ніякіх паслядоўнікаў. Бо Пацююпа і ёсць рэдактар. Вы лічыце, што замена суфікса -чык- на -нік- - гэта прагрэс? Вось толькі таму, што Пацюпу захацелася? Я разумею, што ў нас праблемы з кадыфікацыяй і нормамі літаратурнай мовы. Але наступны крок тады - скласці спіс людзей, якія могуць мяняць словы, як ім уздумаецца. А астатніх носьбітаў абвясціць кансерватарамі.

Reply


Leave a comment

Up