Амстэрдам-2

Aug 03, 2012 01:19

Працягваю зьдзеквацца са сьветлай памяці Жака Брэля. Дзякуючы канструктыўнай крытыцы lady_z_shalomam, сёньня крыху выпіў, дапісаў куплет і вярнуўся ў правільны рытм.

А на відэа зусім іншая песьня, дзе Брэль такі малады...

image Click to view


Ў амстэрдамскім шынку напявае матрос
Свае сны, што вабяць яго ў акіян.
Ў амстэрдамскім шынку засынае матрос,
Покуль ветразі лашчыць у ( Read more... )

Пераклады, Відэа

Leave a comment

Comments 4

lady_z_shalomam August 3 2012, 12:29:39 UTC
Гэта проста нейкае ўра! Атрымалася здорава, пайшла пінаць нашых франкамоўных, каб зрабілі яшчэ хоць адну песню, і можна збіраць падборку перакладаў з Брэля. Папрашу яшчэ kastani зірнуць гэтую справу ў параўнанні з арыгіналам, але беларускі тэкст у любым выпадку цудоўны. Вось хіба што ў пары "даражэй-мяжы" для рыфмы не хапае аднолькавай галоснай пад націскам ;)

Reply

port13 August 3 2012, 13:44:27 UTC
Дзякуй. Праўда дапісанае цяпер ад арыгіналу ўвогуле далёка.

А вось апошняя рыфма наўмысна не такая адназначная, як папярэднія - неяк мне гэта падалося да месца.

Reply

lady_z_shalomam August 4 2012, 16:19:24 UTC
Проста сам факт існавання рыфмы вызначаецца адной штукай - супадзеннем галоснай пад націскам :) Гэта калі не паглыбляцца ў тэорыю :)

Reply

port13 August 5 2012, 07:36:59 UTC
Значыць гэта ня рыфма. Але сьпяваецца, па-мойму, нармальна і гцчыць весялей за два "э" :)

Хоць вядома ж, калі раптам зьявяцца шматлікія аматары караоке і пачнуць скардзіцца, дык давядзецца перапісваць.

Reply


Leave a comment

Up