Амстэрдам

Jul 18, 2012 01:43

Напісаўся напаўпераклад-напаўварыяцыя на тэму Брэлеўскай песьні. Дасьведчаныя людзі - напрыклад, Хадановіч - мяне пэўна асудзяць, бо з чатырох куплетаў засталося тры, зьнікла высокае і нізкае чараўніцтва, ды і ўвогуле я францускай мовы ніколі не вучыў. Але калі б ведаў францускую, хіба мне прыйшло б у галаву нешта прыдумляць? Можна было б проста ( Read more... )

Пераклады, Відэа

Leave a comment

Comments 5

lady_z_shalomam July 23 2012, 09:26:06 UTC
Ёсць ідэя перакласці яшчэ некалькі песняў Брэля і павесіць падборку з ютубамі на "ПрайдзіСвет". Вы б пад гэтую ідэю "Амстэрдам" дарабілі б? (ну там перакласці куплет, якога не хапае, трошкі яшчэ першы радок пакруціць...)

Reply

port13 July 23 2012, 10:17:02 UTC
Там жа ж высьветлілася, што Кася Бохан раней рабіла рэальны пераклад. Відаць, лепей яго дапрацаваць.

Бо я ж не перакладаў пасьлядоўна, а сваю варыяцыю зрабіў паводле гугл-транслэйту на ангельскую.

Reply

lady_z_shalomam July 23 2012, 10:25:31 UTC
Як гэта ні дзіўна, нават пры такім раскладзе ваш пераклад у разы лепшы за яе (яна скінула мне паведамленнем), і атмасфера, як на мяне, увогуле захавалася класна. Таму сэнс ёсць. Але мая справа - прапанаваць :)

Reply

port13 July 23 2012, 20:32:21 UTC
Дзякуй і за прапанову, і за ўхвалу. Я Касін тэкст таксама пачытаў - мне дык спадабалася, бо сапраўдны пераклад, у якім адчуваецца вялікая пашана да арыгіналу. Для сьпеваў таксама можна дарабіць, калі гэтую пашану крыху ўбок адсунуць. Але ў любым выпадку, «хай квітнее сотня кветак» - калі насамрэч ёсьць такі калектыўны праект, дык я за кампанію заўсёды гатовы :)

Зь першым радком не праблема пры маім непаважлівым падыходзе - там можа быць і «Ўвамстэрдамскім шынку» ці нават «У партовым шынку», і гэта запатрабуе мінімальных зьменаў. Але для дадатковага куплету на добры лад варта ці ўсё перапісваць, ці яго прыдумляць самому. Там я не скарыстаў пару прыгожых вобразаў - як жуюць лёс, грызуць поўню і пра пах траскі сярод бульбы - але яны ўсе добрыя на сваіх месцах. Дарэчы, ці праўда, што ça sent la morue у песьні мае сэксуальныя канатацыі?

Reply


Leave a comment

Up