Апошнім часам - з розных вуснаў і кніжніх старонак - мне залятала ў галаву: “БЕЗУМОЎНАЯ ЛЮБОЎ”. Калі прызадумацца - моўная збыткоўнасьць і стылістычная памылка. Я думаю, сапраўдная любоў заўжды БЕЗУМОЎНАЯ, па свім азначэньні.
А ў маім жа жыцьці любоў (абсурдна!) так часта была заслужанай. Шэсьць гадоў выкладчыца рускай мовы лагодна называла мяне
(
Read more... )
Comments 18
Reply
Мне вось падабаецца жыць, верачы, што кожны з нас патэнцыйны Хрыстос.
Я думаю, мы ўсе такія закамлексаваныя і са сьмецьцем ў галаве, што сказілі такое простае і такое сьвятое - любоў.
А калі маці патрабуе ад дзіцёнка добра вучыцца, напрыклад, то хіба гэта безумоўная любоў?
Reply
Дзіцё нічога не зрабіла, каб быць любімым, таму матчына любоў і ёсьць безумоўнай. Дзіцячая любоў мае прынцып: "Я люблю, бо я ёсьць любімым". Але іншы прынцып у сталай любові: "Я ёсьць любімым, бо я люблю". Такім чынам, любоў мае адну ўмову - любоў.:)
Я хацеў бы яшчэ сказаць, што ваш выпадак з выкладчыцай рускай мовы наўрад ці можна назваць праявай любові. Вось таму й трэба быць асьцярожным у называньні чагосьці любовяй, бо ў выніку вадаваньня за любоў карыстаньня, самалюбаваньня, садамазахізму й адбываецца скажэньне сутнасьці гэтай самай любові.
Reply
Reply
Я нашла зубную нить Алеся и монету с погоней.
Reply
Reply
Когда вам вещи вернуть?
Reply
Reply
Reply
Я зараз у Эўропу зьбіраюся. А з полацкай зямлёй - нічога, можа, яшчэ як-небудзь і адбудзецца :)
А я пэрыядычна ўзгадваю цябе - тваю непаўторную паэзію ў жж, усе гэтыя мілыя дробязі жыцьця, таленавіта табой заўважаныя
Reply
Мне здаецца, што ў адпаведнасьці ад таго, што сасьпела ў нашай галаве, мы будзем прачытваць нешта ў навакольным сьвеце і ў людзях
Reply
ты была - першая - і зараз я ўспамінаю - пра "роднасць спадарожнікаў - не важна як далей" - пра якую ты распавядала))
дзякуй за паэзію - мне проста ўсё больш і больш здаецца - што гэтыя рыфмы ня маюць сэнсу... а калі яны падрэбны хаця б аднаму чалавеку...)
хутка ўбачымся - моцных і трапных уражанняў ад Эўропы!))
Reply
Leave a comment