Aug 05, 2008 13:59
Апошнім часам - з розных вуснаў і кніжніх старонак - мне залятала ў галаву: “БЕЗУМОЎНАЯ ЛЮБОЎ”. Калі прызадумацца - моўная збыткоўнасьць і стылістычная памылка. Я думаю, сапраўдная любоў заўжды БЕЗУМОЎНАЯ, па свім азначэньні.
А ў маім жа жыцьці любоў (абсурдна!) так часта была заслужанай. Шэсьць гадоў выкладчыца рускай мовы лагодна называла мяне “Кацька” не за прыгожыя вочы, а за тое, што цікавыя мне былі заканамэрнасьці моўнай рэчаіснасьці. А на днях знайшла на паліцы кніжку з займальным надпісам: “Студэнцы 1 курса за посьпехі ў падрыхтоўцы вучэбнай газэты…” (Быццам бы я ў СССР вучылася на 1 курсе!)
Ох, ужо гэтае грамадзства!.. Бунтаваць - інфантыльна, а “зрабіць сваю лодку пустой” сьмецьце ў галаве не дазваляе…
сьмецьце ў галаве,
мысьленчы алькагалізм