Папіць гарбаты

Jul 23, 2008 14:22

 
Дзяўчынка пад мілагучным імем Эль практыкуе кастанэдаўскія мудрасьці, каб бачыць усьвядомленыя сны. “Мая запаветная мара  паляцець у сьне на Луну”, - усьмешліва прызнаецца яна.

-       Эль, а навошта ўсё гэта табе патрэбна? - нараджаецца ў мяне нянадта ўзьнёслае.

-       Ну… Бачыць усьвядомленыя сны мае такі ж сэнс, як піць гарбату.  Але ўсе мы п’ем

гарбату!

І я зразумела,

І я зразумела, што любое дзеяньне ў жыцьці - гэта як папіць гарбаты: найглыбейшы сэнс і найглыбейшая бессэнсоўнасьць.

Але  можна ладзіць прыгожыя чайныя цырымоніі, а можна сёрбаць гарбату шэрым ранкам на кухні, утаропіўшыся ў целек і думаючы не пра тое, што ў целеку, а “які ацтойны ранак!” Можна піць матэ, як аргенцінец Картасар: у “Гульні ў клясыкі” ён мэтафізычна  спасьцігае сутнасьць матэ некалькі старонак.    

ілюзіі, мысьленчы алькагалізм

Previous post Next post
Up