Jul 22, 2008 14:29
Іра - мой слаўны духоўны брат. Нам падабаецца балбатаць пра тут і зараз, пра ілюзіі і пра нейкую там ісьціну, якая - напэўна!- у тумане схавалася. І кожны раз, і кожны раз шызатэрычная балбатня ідэяй прасякнута: а давай, мой мілы духоўны брат, кінем балбатню сумніўную і зробім запаветнае - распачнем нарэшце жыць! Ведаеш, ужо даволі чытання кніжак, практык і гэтых бясконцых мэтафізычных дыялогаў.
І вось - адбылося! Я і Іра гасьцявалі ў Піцеры, вяртаючыся, зразумела, з аднаго мэдытацыйнага (а ніяк інакш!) летніка. За гэтыя дзянькі мы пасьпелі перабраць-перабалбатаць кілаграмы ўсялякага, нашага каханага. І ўжо слаба верылася, што ў сьвеце існуюць іншыя цікавыя тэмы… Нарэшце ЖЫЦЬ Іра распачала, калі я выправілася на прамэнад, пакінуўшы майго духоўнага брата дома. (Мы гулялі разам з Ігарам і падчас шпацыра пасьпелі зрабіць практыку “падцягваньне”) Я зачыняла дзьверы - Іра вылялася ў ложку з кніжкай, з сэрыі нашых любімых, пра самаўдасканаленьне ў сэксе. Калі я вярнулася, то давялося радасна сьмяяцца. Іра працягвала валяцца ў ложку, але лянотна ўтаропілася ў целек! “Іра! Ты не чытаеш кніжкі, не балбочыш пра нашае каханае, ты проста ГЛЯДЗІШ ЦЕЛЕК! Напэўна, гэта называецца называецца ПАЧАЦЬ ЖЫЦЬ!” Але мне так хочацца сказаць : “ТУПА глядзіш целек” і я працягваю сьмяяцца. J
“Жыцьцё ніколі не пакідае жыцьцё”, - так напісаў у рамане “Мост праз вечнасьць” Рычард Бах. Мэдытуй, заганяйся ці радуйся, рэалізоўвайся ці не рэалізоўвайся сутнасьць адна.
Іра,
мысьленчы алькагалізм