Aug 31, 2008 20:35
Я - гаспадыня, я - назіральнік. Мой сум - гэта не я. Мой сум - усяго толькі мае госьці, маўклівыя, у незразумелых бясколерных вопратках, сумныя госьці. Цалкам верагодна: заўтра ім будзе нецікава аказацца тут зноў. І да мяне прыйдуць іншыя госьці, радасныя, у вопратках, як вераснёвае сонейка, мае радасныя госьці.
І зноўку я ў да жаху вывучаным Менску, і зноўку перапоўненыя аўтобусы, і зноўку я ў тых менскіх аўтобусах перапоўненых, з кніжкай Оша, па старой звычцы, мэдытую… Забіваць у сабе хрэнавага філёсафа - грэшна.
ошаўскае,
мысьленчы алькагалізм