Найстрашнейшы моўны вірус!

Oct 13, 2008 12:14


Найстрашнейшы моўны вірус!

Правадыр міжнароднага пралетар’яту Уладзімір Ільіч Ленін, здаецца, казаў так: Прыватная ўласнасьць на зямлю спараджае капіталізм штодзённа, штохвілінна і ў масавым маштабе. Я ня пэўны, што ён гаварыў менавіта пра зямлю - дый неістотна! Я не падзяляю сацыялягічных ідэалаў правадыра міжнароднага пралетар’яту (ПМП ( Read more... )

русіфікацыя, словаўтварэнне, суфікс, мова

Leave a comment

Comments 51

christmas_kenny October 13 2008, 10:01:27 UTC
Дзякуй за навуку)))

Reply

paciupa October 13 2008, 10:19:46 UTC
Няма за што:)

Reply


ul_sciapan October 13 2008, 10:26:12 UTC
слушна... стараюся не ўжываць, не гучаць такія словы натуральна... але, бывае, што не абыйсціся...

Reply

paciupa October 13 2008, 10:33:19 UTC
Так, калі слова з расейскага культурнага кантэксту, дык ведама ж...

І ёсьць адзінкавыя складанасьці... Прыкладам, што рабіць з "грузчыкам"?..

Але ўсё залежыць ад нас!

Reply


smatrycenka October 13 2008, 10:44:52 UTC
Думаю, што некаторыя словы ўжо ў мове ўкарэніліся настолькі, што няма сэнсу іх мяняць. Асабіста я наўрад ці калі пачну ўжываць слова "перакладнік"... Дый "грузчык" не адзіны. А няўжо фіналь -оўнік беларуская? Тады ўжо -авальнік (з іншага боку, вядома, грувастка).

Reply

paciupa October 13 2008, 11:04:59 UTC
А процьма людзей ужывае "перакладнік"... Suum quique...

Вось у чым палягае "вірусная" работа суфікса! Раз ёсьць адзін прэцэдэнт - будзе й 100, і 200, і 1000! Тыя ж расейскія тэрміны ў Равінскага й Каганца былі ў свой час ледзь не адзінкавыя.

А чым -оўнік кепскі? І лепш не -авальнік, а -аваньнік.

Reply


arbogast October 13 2008, 10:47:07 UTC
1) А што з прозьвішчамі кшталту Антончык - таксама маскалізм?
2) Суфікс -ар неславянскі.
3) Ці зьвязаныя суфіксы -шчык і -шча?

Reply

paciupa October 13 2008, 11:22:36 UTC
Чытайце "ўвагу", там усё сказана!

Станкевіч дзяцюком называў сябе Станкеўчык, але -чык'аў не прызнаваў! Памяншальна-любосны фармант -чык складаецца: -ец + -ік = -чык, ён ёсьць ува ўсіх славянскіх мовах. У іх нават этымалёгія крыху іншая. І гэта не нюанс! А для мовы нават найменшыя нюансы важныя.

Ну -ар суфікс не славянскі! І што? Не ганяюся я за "славянскімі" адзінкамі. Ня трэба пурызм даводзіць да абсурду.

Мне важна захаваць СЫСТЭМУ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ, як яна склалася і ўстойліва захоўвалася ў дыялектах і ў літаратуры апошнія 500 гадоў. Савецкі пэрыяд - паступовае размываньне сыстэмы.

А -шчык і -шча, відаць, сягаюць тых самых праславянскіх кампанэнтаў, але што з таго? Усе славянскія мовы складаюцца практычна з аднолькавых кампанэнтаў. У тым і рэч! Кампанэнты адны, а мовы - розныя.

Reply


miram October 13 2008, 11:35:32 UTC
1. Няпраўда, што "НІВОДНАЯ СЛАВЯНСКАЯ МОВА, АПРАЧА РАСЕЙСКАЙ, НЯ МАЕ СУФІКСА -чик, -щик". Мае яго як мінімум польская мова, хоць і ня ў тым значэньні (утварае назвы жыхароў: Boliwijczyk ( ... )

Reply

paciupa October 13 2008, 14:25:24 UTC
Ах, чалавечае, занадта чалавечае... пускацца ў спрэчку ня ведаючы ні гісторыі пытаньня, ні гісторыі мовы, ні асноў словаўтварэньня. Нават НЕ ПРАЧЫТАЎШЫ ТЭКСТУ, ЯКІ АСПРЭЧВАЕШ ( ... )

Reply

miram October 13 2008, 21:31:21 UTC
1. Перачытаўшы, зноў не знайшоў у зыходнай тэзе ("Суфіксы -чык, -шчык русіфікуюць беларускую мову штодзённа, штохвілінна і ў масавым маштабе") удакладненьня пра nomina agentis; гэтае ўдакладненьне сустракаецца толькі ў першай гістарычнай даведцы, дзе пра ўзьнікненьне -чыкаў і -шчыкаў у расейскай мове. Усе астатнія філіпікі супраць -чыкаў і -шчыкаў, ні да гэтай даведкі, ні пасьля, яго ня маюць. Згадаўшы пра nomina agentis на самым пачатку, аўтар зьбярог бы чытачам нямала разумовых сілаў ( ... )

Reply

paciupa October 14 2008, 07:06:13 UTC
Уся бяда ў тым, што Вы настойліва ігнаруеце адрозьненьне суфіксаў -чык, -шчык, якія практычна ўсе можна зьвесьці да nomina agentis, і суфіксу -ік, што ў спалучэньні з памяншальна-любосным -ец, дае фіналь -чык, а ў спалучэньні з прыметнікавым -скі-і дае фіналь -шчык. І ўводзіце ў зман і сябе й людзей.

Калі б Вы ў гэтым разабраліся, дык захавалі б шмат разумовых сілаў, каб не ўпікаць у падобным мяне.

Якія яшчэ Вам аргумэнты патрэбныя наконт старабеларускай мовы? Калі чалавек ня верыць, дык ён ня верыць! Магу ўдакладніць, што апрача старабеларускіх тэкстаў я пільна прапрацаваў старабеларускія лексыконы, яшчэ ў 1995 годзе. І -чык там не знайшоў ані ў беларускай, ані ў царкоўнаславянскай частках.

А на савецкія граматыкі ды ўжываньні суфіксаў у ХХ ст. нават не спасылайцеся! Каб там -чык, -шчык не было, дык я й не пісаў нічога. Дзеля чаго быў бы ўвесь мой патас! непаразуменьне ў нас нейкае...

Reply


Leave a comment

Up