Адказ

Jul 25, 2012 19:17

Мой сябра і паплечнік вербалізаваў нарэшце тое, аб чым я доўга думаў і ня мог ператварыць у словы. Добра, што такія думкі прыходзяць у розныя галовы.
Оригинал взят у zmicervuz в Адказ
Некалькі дзён таму сустрэўся са сваім сябрам, з якім не бачыўся амаль што год. неяк увогуле так здарылася, што ўвогуле кантактуем раз ці два разы на год (так на працягу амаль ( Read more... )

mythology, paganism, radzimas

Leave a comment

Comments 66

zmicierbielapol July 25 2012, 16:31:29 UTC
Я аб гэтым ужо дакладна гады тры кажу))

Reply


(The comment has been removed)

zmicervuz July 25 2012, 19:06:53 UTC
Мой шлях скончыцца толькі за імкненне да смерці, а дагэтуль кожны крок будзе амаль як пачатковы)
Наконт крэатыўнасці - згодны. Зараз гэта думка паўстае даволі простай і відавочнай, а вось калі пісаў, неяк не акцэнтаваў увагі на ёй, а варта ж было.

Reply


verasen July 26 2012, 00:32:58 UTC
красивый поиск себя упирается в конце в послушного ребёнка, который "паважае сваіх бацькоў ды продкаў".
лучшие мысли - стремление к гармоничной жизни с природой (тут нужна практика) и "сделай сам". и то и другое обращение к себе, познание себя. а именно с этого всё начинается.

Reply

ognevit July 26 2012, 01:28:15 UTC
Ты сапраўды думаеш, што твой досьвед валацугі некаму цікавы?

Reply

verasen July 26 2012, 10:12:37 UTC
ну, красиво и искеренне чувак написал, почему не поддержать? тем более, когда есть такая возможность в жж

Reply

zmicervuz July 26 2012, 11:06:14 UTC
Вы страцілі асноўную думку.
Асноўная думка - гэта захаванне Традыцыі, як рэакцыя на знешняе асяроддзе.
Пра павагу сваіх бацькоў і продкаў - гэта толькі частка, але ж неабходная. Яе нельга размяжоўваць з гарманічным жыццём з прыродай, ды з іншымі аспектамі.

Reply


kurt_bielarus July 26 2012, 08:57:35 UTC
"З іншага - рэлігія, якая не сыходзіцца з навукай"

Гэта залежыць ад таго, якая рэлігія.

Сённяшняе паганства - скажам шчыра, гэта спроба рэканструкцыі Парфэнону па 5 кавалачках 5 розных калёнаў, а не працяг жывой традыцыі.

"Сучаснае паганства - гэта не вяртанне ў архаіку, гэта - актуалізацыя старажытных, правераных часам ды пакаленнямі, нормаў маралі."

Гм, і чым гэтая мараль адрозьніваецца ад нарматыўнай маралі продкаў 10-19 стагодзьдзяў? То бок маралі хрысьціянскай?

Reply

zmicierbielapol July 26 2012, 10:18:13 UTC
Сённяшняе паганства рознае. Ёсць клоўнада раднаверска-інглінская-ведыская, а ёсць працяг жывой народнай рэлігійнай традыцыі

Reply

kurt_bielarus July 26 2012, 10:31:47 UTC
"працяг жывой народнай рэлігійнай традыцыі"

_Спроба_ вылучыць з жывой народнай традыцыі хрышчоных сялянаў 21ст нейкія пазасталыя паганскія рысы, якія тыя сяляне нават не ўсьведамляюць як паганскія.

1 этап канструяваньня.

І потым з гэтых аскепкаў логікай, аналёгіямі са старажытнымі мітамі іншых народаў і проста фантазіямі дабудоўваецца нешта, што называецца сённяшнім паганствам.

2 этап канструяваньня.

Спадзяюся, вы разумееце, што тое, што атрымліваецца на выхадзе пасьля гэтых двух этапаў - мэнтальны канструкт гісторыкаў ці энтузіястаў, а не жывая народная традыцыя?

Reply

zmicierbielapol July 26 2012, 10:42:03 UTC
Вы як заўжды)) Тэму не ведаеце, але ж сцвярджаеце.

Тое, што ёсць працяг народнай традыцыі фактычна не займаецца вылучэннем паганскай і адхіленнем хрысціянскай традыцыі)

Тое ж, як не ўсведамляецца сялянамі як паганскія элементы, так і не ўспрымаюцца як хрысціянскія. І прыкладаў гэтаму проста аграмадзь. Этнграфічных запісаў хапае ад 19 ст. Больш таго, хапае і выразна анціцаркоўнай пазіцыі на карысць сапраўднай боскай прыроднай веры (чаго таксама зафіксавана багата).

Далей. Само па сабе канструяванне не ёсць дрэннае, калі робіцца адэкватна. Гэта і ёсць праява крэатыўнасці і актуалізацыі традыцыі. Да таго ж, можа нагадаць, як канструявалася хрысціянства?;) Якое ёсць таксама ментальны канструкт

Reply


Leave a comment

Up