Ішоў па праспэкце ў Менску - апынуўся ў Маскве 50-х гадоў.

Jun 23, 2007 22:54

Сёньняшні праспэкт Незалежнасьці на некалькі гадзін ператварыўся ў вуліцу Масквы сярэдзіны 50-х гадоў. Каля крамы "Лакамка" ўзнік шапік "Табак", па тратуарах хадзілі дамы з кавалерамі ў тагачасных гарнітурах, а па дарозе праязджалі "Пабеды" з іншымі незвычайнымі для вока сучасьніка машынамі... І толькі камэры й голас рэжысэра вярнуў у рэальнасьць: ( Read more... )

Leave a comment

Comments 9

redwingedduck June 23 2007, 20:20:47 UTC
якраз сёньня глядзеў кіно і думаў пра тое, як жа здымаюць абсалютна пустыя вуліцы ў гарадах кшталту Нью-Ёрку ці Мадрыду :)

Reply

n_sha June 23 2007, 20:26:27 UTC
:))) не. ну нават не прасіце: ніякіх рэтушовак Менску пад Нью-Ёрк ці Мадрыд. пад Маскву лана ўжо.

я вось думала, як яны яйкі мтсаўскія замалёўваць будуць:))

Reply

latafex June 24 2007, 18:08:16 UTC
гы))

Reply


neonotmatrix June 23 2007, 20:22:09 UTC
гэта ўвечары было? гадзін у 5. не? бо я бачыла прыкладна ў гэты час, што прашпект быў перакрыты, але не ведала чаму. і не пацікавілася нават. і такую падзею прапусьціла. было б цікава паглядзець...

Reply

n_sha June 23 2007, 20:24:28 UTC
у мя нават відэа ёсьць:) захадзі на гарбатку - пакажу;)
так. было 17.15, калі я там апынулася.

Reply

neonotmatrix June 23 2007, 20:39:47 UTC
о, значыцца гэта было тое самае яно :)
а ідэя з гарбаткай, дарэчы, не дрэнная ;)як небудзь можа і атрымаецца :)))

Reply


bezymov June 24 2007, 06:49:54 UTC
хм :)
Я наадварот у Маскве трапіў на здымкі фільма на днях. Праўда масоўкі тамбыло па-меней, але ж ўсе роўна цікава.
А ты не сярод актораў была? )

Reply

n_sha June 24 2007, 11:40:06 UTC
пакуль мы тут працуем, вы там забаўляецеся. нуну:))

у сцэнары не было ролі Бабы Ягі, таму я не ў складзе актораў

Reply

bezymov June 25 2007, 09:55:27 UTC
можа мы і там забаўляемся, але ж вы дакладна тут і не пакутуеце ад сумнага жыцця.
а бабу ягу часцей мужчынам лепш за ўсе атрымліваецца граць :)

Reply


Leave a comment

Up