XХIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Feb 10, 2017 23:15

Традыцыйна наведала гэтае мерапрыемства. Па праўдзе, мне не спадабалася: удзельнікаў мала, а цікавых удзельнікаў - яшчэ менш. І так, гэта сцвярджае чалавек, які вяртаўся з двума цяжкімі пакетамі.
Што было ў пакетах )

вакол, кнігі, назіранні, кніжнае, літаратуразнаўства, калекцыя, літаратура, пакупкі

Leave a comment

Comments 26

markiz_de_kiss February 11 2017, 16:55:50 UTC
Мы з сям'ёй сёння таксама былі. Таксама вярнуўся з кніжкай хорара і аўтографам аўтара. Дзіўна, што вы не за Арловым ішлі. Да яго самая даўгая чарга была (хаця да Алексіевіч, напэўна, было больш).

Reply

mishyna_unuka February 11 2017, 17:05:45 UTC
Ну, я ж не сёння, а ў пятніцу ўвечары хадзіла. А палове на шостую туды патрапіла. Таму, зразумела, ні Алексіевіч, ні Арлова не бачыла, бо іх і не было.

Reply

markiz_de_kiss February 11 2017, 17:34:31 UTC
Алексіевіч я таксама не бачыў. Дый не перажываю :)

Reply

mishyna_unuka February 11 2017, 17:38:38 UTC
Дык і я не.
Увогуле, нават неяк няёмка сябе адчуваю, калі бяру.

Reply


markiz_de_kiss February 11 2017, 16:59:22 UTC
Мне найбольш спадабаўся куточак Карэі. Сціплы хлопчык у нацыянальным (?) строі прыцягваў увагу маладых дзяўчат. Адбою не было :) Хоць і не прадаваў нічога.

Reply

mishyna_unuka February 11 2017, 17:06:51 UTC
Хлопчыка таксама ў пятніцу не бачыла. Карацей, ўсё самае цікавае я прапусціла :))

Reply

markiz_de_kiss February 11 2017, 17:36:29 UTC
Шкада, не сфатаграфаваў карэйца :)

Reply

mishyna_unuka February 11 2017, 17:43:59 UTC
Не тое слова :)

Reply


bielameta February 13 2017, 07:33:26 UTC
О, прыстойны ўлоў!
Я таксама з'ездзіла, упалявала Айчыну Арлова з аўтографам, Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса, і яшчэ дзьве маленькія картонныя кніжкі для сына з украінскага стэнда. Было мала часу і шмат людзей, я разгубілася.. цяпер вось шкадую, што па нямецкім стэндзе не па хадзіла - там было шмат, прыгожа і палову кулінарных кніг напэўна можна было браць не гледзячы)))

Reply

mishyna_unuka February 13 2017, 18:25:02 UTC
А хіба там (нямецкі стэнд) нешта прадаюць? На многіх замежных стэндах, на колькі я ведаю, кніжная прадукцыя толькі дэманструецца, а пасля перадаецца ў бібліятэкі. Найчасцей - у Нацыянальную. З нямецкага стэнда, па-мойму, ў Гётэ-бібліятэку.

Reply


Leave a comment

Up