XХIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Feb 10, 2017 23:15

Традыцыйна наведала гэтае мерапрыемства. Па праўдзе, мне не спадабалася: удзельнікаў мала, а цікавых удзельнікаў - яшчэ менш. І так, гэта сцвярджае чалавек, які вяртаўся з двума цяжкімі пакетамі.

Купіла:
1. Светлана Алексиевич. "Время секонд хэнд" (хацела набыць яшчэ ў мінулым годзе на выставе, але тады разабралі. Сёння ўвечары спакойна ляжала. Кошт - 15 р. Унізе, каля гэрдэробу, яе прадавалі за 33 р., калі што).
2. Грифцов Б.А. "Теория романа".

З дзіцячай літаратуры - дзве кнігі казахскага выдавецтва "Foliant":
3. Хейди Ховарт, Дэниел Ховарт. "Что делает меня счастливой? (пра панду)
4. Дженнифер Мур-Маллинос, Густав Маали "Я готовлюсь к школе".

5. Нарысы гісторыі культуры Беларусі. Том 3. Культура сяла ХIV - пачатку ХХ ст. Кн. 2. Духоўная культура. - прыгожае ілюстраванае выданне. Але выбар некаторых ілюстрацый, мякка кажучы, здзіўляе. Хацела набыць і першую кнігу па матэрыяльнай культуры (тым больш усяго толькі за 11 р. Другая, зразумела, у два разы даражэйшая). Але я адчула, што магу проста не пацягнуць фізічна.

Ну, і тое, за чым, па сутнасці, і прыехала:
6. Людміла Рублеўская. "Дагератып"
7. Уладзімір Садоўскі "1813" (з аўтографам аўтара).
Ну, і ў падарунак яшчэ далі
8. Сергей Тымнэттыкай. "Московский автономный округ или На краю Чукотки. Город Менск. - напісана, што гэта альтэрнатыўная гісторыя.

На выхадзе, як і летась, праводзіцца акцыя "Кнізе - другое жыццё", у межах якой можна бясплатна ўзяць любыя кнігі з прапанавага асартыменту. Я ўзяла дзве:

9. Александр Ильченко "Козацкому роду нет переводу" - пабачыла назву і хапнула, не думаючы. А калі б падумала, то, мусіць, і не брала б. Па-руску я яе ўжо прачытала ў электронным фармаце, а мне патрэбны быў папяровы на ўкраінскай. Дайшло да мяне толькі дома. А кніга ж тоўсценькая...

10. Константин Тарасов. Единственный свидетель - Бог. Гэты зборнік рускамоўных гістарычных дэтэктываў Тарасава (аўтара "Пагоні на Грунвальд") я ўжо чытала. Вырашыла набыць сабе для працы.

Вось і ўсё.
Дома аказалася, што не такі ўжо і вялікі стосік я прывезла.

Ой, я ж забылася зусім на тое, што сёння раніцай набыла (не на выставе, канешне) яшчэ і кнігу Ж.В.Некрашэвіч-Кароткай, але пакінула яе на працы, каб не цягацца з ёй па выставе.

вакол, кнігі, назіранні, кніжнае, літаратуразнаўства, калекцыя, літаратура, пакупкі

Previous post Next post
Up