Чытацкі дзённік

Mar 11, 2017 23:14



Гэтай зімой нешта вельмі павольна чытала, таму вось такі вынік:

Снежань:
1.Джастин Торрес «Мы, животные» - неблагія замалёўкі-ўспаміны пра дзяцінства трох братоў з праблемнай сям’і. Малодшы з братоў аказваецца нетрадыцыйнай арыентацыі, пра што даведваюцца блізкія. Нічога харошага, зразумела, пасля гэтага не адбываецца.
2. Бел Кауфман «Вверх по лестнице, ведущей вниз» - спадабалася, хоць спачатку чыталася трохі цяжкавата, бо твор мае форму перапіскі - службовай і прыватнай, да таго ж змяшчае ўсялякія пастановы, рэкамендацыі, пратаколы, апытанні, вытрымкі са школьных сачыненняў. Дзеянне адсочваецца толькі па лістах галоўнай гераіні да сяброўкі і запісках, якімі абменьваюцца паміж сабой настаўніцы. Рэкамендую.

Студзень:
1. Мишель Уэльбек «Покорность» - антыўтопія ў форме філалагічнага рамана, а можа і ўніверсітэцкага. Твор прымусіў задумацца (і гэта не клішэ са школьнага сачынення) над магчымасцю падобнай пераарыентацыі грамадскага ўкладу і зразумець, што ў такім грамадстве я б жыць не хацела. Хаця, як паказвае пісьменнік, для мужчын (калі яны не атэісты і не яўрэі, да таго ж гатовыя стаць мусульманінам) гэта можа аказацца не самым горшым варыянтам. Таксама рэкамендую.

Люты:
1. Дорис Лессинг «Великие мечты». Вырашыла зноў пачытаць што-небудзь з яе твораў. І зноў мне спадабалася, нават болей чым «Золотая тетрадь». Некаторыя тэмы і матывы перагукаюцца (камуністычны рух у Англіі, галоўная гераіня піша кнігі, працуе ў рэдакцыі, дом - гасцёўня для многіх, Афрыка). Гэты раман можна аднесці да, так званых, сямейных саг, бо распавядаецца пра тры пакаленні аднаго “незвычайнага” сямейства і іх знаёмых.

Чытацкі дзённік, кнігі, літаратура, зіма, кніжнае

Previous post Next post
Up