Непавага

Oct 22, 2015 19:51

Ці можна
- перапыняць выступоўцу на пленарным, які выбраў свой час. Тым больш калі гэты выступоўца - доктар навук;
- чытаць свой даклад, не зважаючы на час, на тое, што слухачам цяжка так доўга слухаць і што пасля цябе павінны таксама выступаць людзі?

Вось што лічыць большай непавагай?

настрой, людзі, цікава, канферэнцыі

Leave a comment

Comments 33

branislavawna October 22 2015, 17:22:58 UTC
была сакратаром на прыкладна 20 пленарных: доктара навук перапыняць... немагчыма :)) але старалася тактоўна паказаць, што ўсё, фініта

цярпець не магу, калі нехта зь месца пачынае выкрыкваць "рэгламент!". калхоз. у чалавека можа парыў душы, выказацца трэба :))

чытаць даклад па-за рэгламентам - лічу гэта непадрыхтаванасьцю да выступу. калі добра падрыхтавацца, можна і за хвіліну думку данесьці.

Reply

mishyna_unuka October 22 2015, 17:42:08 UTC
"Цярпець не магу, калі нехта зь месца пачынае выкрыкваць "рэгламент! калхоз. у чалавека можа парыў душы..." - у таго, хто выкрыквае, могуць быць парывы больш важныя :))

З Народзінамі! Шчасця, здароўя, дабрабыту, новых здзяйсненняў і адкрыццяў!

Reply

branislavawna October 22 2015, 18:22:14 UTC
дык ніхто ж да крэслаў не прывязвае :)

Дзякуй! Буду шчасьлівай, здаровай, добрай, актыўнай і адкрытай :))

Reply

mishyna_unuka October 22 2015, 18:26:38 UTC
:))))) Галоўнае, каб не прадзьмула!

Reply


pani_teklia October 22 2015, 17:28:02 UTC
Праблема абсалютнай большасці канферэнцый, на якіх даводзілася бываць. І не толькі на пленарным, дарэчы. Яшчэ горш, калі на секцыі, дзе звычайна досыць абмежаваны час і шмат народу.

Неяк даўно таксама пісала аб гэтым. Вельмі раздражняюць выступоўцы, якія перабіраюць рэгламент. І цяжка сказаць, што гэта. Непавага да навакольных, несфармаваная культура выступу на канферэнцыі ці пазіцыя тыпу "я зорка, мне ўсё можна". Бо, як неаднойчы даводзілася заўважаць, менавіта тытулаваныя асобы часцей за ўсё ніяк не суадносяць свае выступленні з рэгламентам.

Неяк на адной з першых маіх канферэнцый (я тады яшчэ студэнткай была) мне так і не далі слова, бо прыезджыя "зоркі" выбралі ўвесь час. Уявіце, як было крыўдна.

Reply

mishyna_unuka October 22 2015, 17:52:29 UTC
Прыезджыя "зоркі" - гэта наша ўсё! :) І вось да, тытулаваныя асобы часцей за ўсіх не абмяжоўваюць сябе ў часе. Хочацца верыць, што яны проста наіўна мяркуюць, быццам прысутныя ні есці, ні спаць не змогуць, не праслухаўшы іх даклад у поўным аб'ёме :))

Цяжка, калі такія людзі выступаюць першымі.

Reply

veragodna October 23 2015, 06:43:46 UTC
Трэба правільна абіраць кіраўніка секцыі. Аксана Пятроўна, да прыкладу, кладзе секундамер так, каб бачна было выступоўцу, і праз хвіліну тэксту па-за рэгламентам тактоўна перапыняе. Я з такім замілаваннем за гэтым назіраю!
Таму мы яе заўсёды на нашай канферэнцыі прызначаем кіраўніком секцыі :)).

Reply

pani_teklia October 23 2015, 07:00:44 UTC
Не заўсёды ж можна паўплываць на выбар кіраўніка секцыі )))

Reply


pani_teklia October 22 2015, 17:59:11 UTC
А як некаторыя даклады чытаюць? Ляжыць перад дакладчыкам такі прыкметны стосік лістоў, з якога ён проста зачытвае тэкст. Манатонна, не ўздымаючы вачэй, без кантакту з аўдыторыяй. Усё даслоўна, без скарачэнняў.

Reply

mishyna_unuka October 22 2015, 18:25:14 UTC
Ну, я сама з лістоў чытаю... Але, спадзяюся, што не манатонна. І я скарачаюся :))

Калі па праўдзе, то дасюль вельмі хвалююся пры выступленні. І лепш мне на людзей ў дадзены момант не глядзець, але я змагаюся з гэтым маім жаданнем/нежаданнем. І заўсёды з зайздрасцю гляджу на тых, хто не чытае, а проста прамаўляе.

Памятаю, студэнткай (пакуль зрок быў лепшы, я насіла акуляры і не перайшла на лінзы) заўсёды іх (акуляры) здымала на іспыце перад тым, як адказваць на пытанні. Ціпа кантакт ёсць, але яго амаль няма - я ж выраз твару выкладчыка не бачу. Не ведаю чаму, але менавіта так я адчувала сябе ўпэўнена.

Reply

pani_teklia October 23 2015, 07:04:03 UTC
Не, адна справа, калі прачытаць з ліста, але з інтанацыямі, і ў межах рэгламенту, і звяртаючыся да слухачоў. А іншая - калі забіць на час і бубнець нешта сабе пад нос, не адрываючы вачэй ад паперкі.

Reply


markiz_de_kiss October 22 2015, 19:10:18 UTC
Можна тактоўна кінуць памідоркай у доктара :)

Reply

mishyna_unuka October 22 2015, 19:19:08 UTC
Надта дарагое задавальненне - купляць памідоры на такія прычыны. У дадатак да арганізацыйнага ўнёску :))

Reply


veragodna October 23 2015, 06:44:21 UTC
Дактары навук - асобная каста :).

Reply

mishyna_unuka October 23 2015, 10:42:45 UTC
І Яны пра гэта ведаюць :)

Reply

euga October 23 2015, 12:34:19 UTC
Пасля такіх каментароў я разумею, што я кепска выхавана. :))

Reply

mishyna_unuka October 23 2015, 13:40:46 UTC
Канешне! Нельга даваць ні хвіліны дадаткова :))

Reply


Leave a comment

Up