Непавага

Oct 22, 2015 19:51

Ці можна
- перапыняць выступоўцу на пленарным, які выбраў свой час. Тым больш калі гэты выступоўца - доктар навук;
- чытаць свой даклад, не зважаючы на час, на тое, што слухачам цяжка так доўга слухаць і што пасля цябе павінны таксама выступаць людзі?

Вось што лічыць большай непавагай?

настрой, людзі, цікава, канферэнцыі

Leave a comment

pani_teklia October 22 2015, 17:28:02 UTC
Праблема абсалютнай большасці канферэнцый, на якіх даводзілася бываць. І не толькі на пленарным, дарэчы. Яшчэ горш, калі на секцыі, дзе звычайна досыць абмежаваны час і шмат народу.

Неяк даўно таксама пісала аб гэтым. Вельмі раздражняюць выступоўцы, якія перабіраюць рэгламент. І цяжка сказаць, што гэта. Непавага да навакольных, несфармаваная культура выступу на канферэнцыі ці пазіцыя тыпу "я зорка, мне ўсё можна". Бо, як неаднойчы даводзілася заўважаць, менавіта тытулаваныя асобы часцей за ўсё ніяк не суадносяць свае выступленні з рэгламентам.

Неяк на адной з першых маіх канферэнцый (я тады яшчэ студэнткай была) мне так і не далі слова, бо прыезджыя "зоркі" выбралі ўвесь час. Уявіце, як было крыўдна.

Reply

mishyna_unuka October 22 2015, 17:52:29 UTC
Прыезджыя "зоркі" - гэта наша ўсё! :) І вось да, тытулаваныя асобы часцей за ўсіх не абмяжоўваюць сябе ў часе. Хочацца верыць, што яны проста наіўна мяркуюць, быццам прысутныя ні есці, ні спаць не змогуць, не праслухаўшы іх даклад у поўным аб'ёме :))

Цяжка, калі такія людзі выступаюць першымі.

Reply

veragodna October 23 2015, 06:43:46 UTC
Трэба правільна абіраць кіраўніка секцыі. Аксана Пятроўна, да прыкладу, кладзе секундамер так, каб бачна было выступоўцу, і праз хвіліну тэксту па-за рэгламентам тактоўна перапыняе. Я з такім замілаваннем за гэтым назіраю!
Таму мы яе заўсёды на нашай канферэнцыі прызначаем кіраўніком секцыі :)).

Reply

pani_teklia October 23 2015, 07:00:44 UTC
Не заўсёды ж можна паўплываць на выбар кіраўніка секцыі )))

Reply

veragodna October 24 2015, 07:10:47 UTC
Ага, шкада, што гэтая пасада выбіраецца, а не прызначаецца ўдзельнікамі секцыі :).

Reply

mishyna_unuka October 23 2015, 10:40:56 UTC
Заклікаем Аксану Пятроўну прымаць удзел ва ўсіх філалагічных канферэнцыях! Хаця б у якасці кіраўніка секцый :))

Reply

euga October 23 2015, 12:30:44 UTC
Дамовіліся)))

Reply

euga October 23 2015, 12:31:31 UTC
Пайду запішу ў спіс сваіх станоўчых рыс. :)))

Дзякуй! Аж успомнілася...

Reply


Leave a comment

Up