Непавага

Oct 22, 2015 19:51

Ці можна
- перапыняць выступоўцу на пленарным, які выбраў свой час. Тым больш калі гэты выступоўца - доктар навук;
- чытаць свой даклад, не зважаючы на час, на тое, што слухачам цяжка так доўга слухаць і што пасля цябе павінны таксама выступаць людзі?

Вось што лічыць большай непавагай?

настрой, людзі, цікава, канферэнцыі

Leave a comment

Comments 33

euga October 23 2015, 12:33:26 UTC
Мне здаецца, што праблема можа быць вырашана на стадыі планавання спіса выступоўцаў: усе ведаюць, хто як выступае. Можна яшчэ запатрабаваць здаць тэкст загадзя і г.д. Карацей, выхоўваць трэба. :))

Reply

mishyna_unuka October 23 2015, 13:52:40 UTC
У ідэале - так, а вось на практыцы, мне падаецца, гэта цяжка рэалізаваць на ўсе 100%. Заўсёды ж знойдуцца паважаныя госці ці "свае", якім нельга адмовіць і запярэчыць.

Асабіста я заўсёды чакаю ад кіраўніка секцыі і вядучага пленарным, што яны будуць сачыць за рэгламентам. Ну, ці хаця б рабіць хоць нейкія намаганні.

Reply

euga October 23 2015, 14:01:30 UTC
Але я дакладна памятаю, што былі пленарныя, дзе ўсе ўклаліся ў рэгламент.

Дарэчы, як варыянт, мадэратарам ставіць нейкага балагура, які з песняй і вершам перапыніць, пахваліць, задасць пытанне і запросіць наступнага выступоўцу. :))

Reply

mishyna_unuka October 23 2015, 14:10:18 UTC
Так, бываюць. Але не ўчора :) Першы дакладчык - і так доўга!!! А пасля яго ж яшчэ чатыры чалавекі выступалі.

Ідэя харошая, але ж яны (такія балагуры) на дарозе не валяюцца :))

Reply


Leave a comment

Up