(Untitled)

Dec 25, 2008 19:12

Каб я магла папасьці з вуліцы ў дом, мае бацькі кладуць дошкі на сходы ды закатваюць мяне па іх. Тата штурхае, а мама цягне. Мне жалка іх, бо яны не маладыя, а я не 25 кг важу + яшчэ вазок((... 
Таму на прапанову сусдеда дапамагчы я адказала радасным:
- Дапамажыце, калі ласка!
Падняць трэба ўсяго на шэсьць прыступак, для двух мужчынаў гэта не такая ( Read more... )

жыццё, Раство, царква, цуд, хвароба, безбар'ерны асяродак, я, праВазок, дапамога

Leave a comment

Comments 26

burbalka December 25 2008, 22:01:16 UTC
а ці прымеце дапамогу наконт пакупкі электра-вазка?

заадно сяброў знойдзеце :-) я наталька. жыву ў сухарава.

Reply

michalinka December 25 2008, 22:14:19 UTC
прыму канешне... насамрэч, мне ўжо прапанавалі эл.вазкі, але яны былі не ў рабочым стане, т.б. трэба было ўкладваць не маленькія грошы і шукаць спецыялістаў для іх рамонту. А там спецыфічная электроніка, прынамсі, так кажуць.

Дзякуй, Наталька, за адказ :), сябры заўсёды добра, дзе б яны ня жілі. Я сама з Бабруйску.

Reply

burbalka December 25 2008, 22:21:11 UTC
ну бабруйск не канец света :-) дазваляеце акцыю ў інэце правесці? гэта рэальна. у беларускім жж поўна людзей, якія жадаюць памагчы, але толькі не ведаюць каму!

Reply

michalinka December 25 2008, 22:27:25 UTC
Калі такая магчымасьць ёсьць, чаму не? Хай будзе акцыя... галоўнае, каб штосьці ў жыцьці зьмянілася)))

Reply


amberss December 25 2008, 22:54:17 UTC
цікава, ці ёсьць гэта кніга ў крамах

Reply

michalinka December 26 2008, 16:07:06 UTC
Не думаю. Я звычайна купляю беларускія кнігі на knihi.net, а гэтай там пакуль не бачыла.

Reply

amberss December 26 2008, 18:00:21 UTC
буду шукаць. калі толькі мяне не апярэдзіць пані Валярына :)

Reply


valjaryna December 25 2008, 23:44:15 UTC
А я паспрабую арганізаваць кнігу ад Паўла :)
Міхалінка - гэта тваё сапраўднае імя?

Reply

сапраўднае імя michalinka December 26 2008, 16:08:09 UTC
Не, насамрэч я Інга))

Reply

maryjka_ January 4 2009, 14:16:13 UTC
*раўніва ўсхліпвае*

Reply

michalinka January 4 2009, 17:41:03 UTC
)))

Reply


valjaryna December 26 2008, 01:37:48 UTC
Дапішу ў свае Калядныя жаданні і табе вазок (і спасылку на акцыю burbalkі). І папіяру таксама.

Reply

michalinka December 26 2008, 16:01:12 UTC
Дзякую.

Reply


:) dasha_lis December 26 2008, 14:13:11 UTC
Я таксама загадаю Дзеду Марозу жаданне для цябе:))))))))))

Reply

Re: :) michalinka December 26 2008, 15:58:32 UTC
Ну, калі яшчэ і Дзеда Мароза сюды падключыць... тады я спакойна :-))

Reply


Leave a comment

Up