(no subject)

Dec 25, 2008 19:12

Каб я магла папасьці з вуліцы ў дом, мае бацькі кладуць дошкі на сходы ды закатваюць мяне па іх. Тата штурхае, а мама цягне. Мне жалка іх, бо яны не маладыя, а я не 25 кг важу + яшчэ вазок((... 
Таму на прапанову сусдеда дапамагчы я адказала радасным:
- Дапамажыце, калі ласка!
Падняць трэба ўсяго на шэсьць прыступак, для двух мужчынаў гэта не такая ўжо цяжкая праца. Адзін трымае вазок за ручкі, а другі за падножкі і... панесьлі "бревнышко". Галоўнае, каб той, хто трымае за падножкі не апускаў іх занізка, бо тады я сьлізгваю ўніз і, у горшым выпадку, выпадаю з вазка. Сусед трымаў нізка, вельмі нізка і я паехала ўніз.
Войячкі, які жах! Пра сябе малілася: "Божа, Божа, зьлітуйся, дапамажы!!",  а ўслых раіла (громка) як лепей трымаць гэтыя падножкі:
- Дзядзечку, падымайце вышей!
Дзядзечку так і не падняў іх, каб неяк запаволіць сваё сьлізгаценьне я легла яму на плячо)). Дзякуй Богу, падняліся!

Такі маленькі выпадак, а столькі адрэналіну ў крыві, эмоцыяў і перажываньняў, што з-за яго на другі план адышлі ўсе іншыя падзеі дня. А прыехала ж  з набажэнства, радаснага і сьвяточнага)).

Такім чынам, каб я складала сьпіс пажадаемых цудаў і падарункаў да Раства я бы напісала так:

1. Электра-пад'емнік у пад'езд (ведаю, што такія ёсьць, але ня ў нас і не па нашых грошах);

2. Электра-вазок. Майераўскі (Нямеччына), каштуе ад 3 000 тыс. еўра і больш;

3. Некалькі блізкіх сяброў, што маглі бы дапамагаць (па патрэбе) перасаджвацца ў вазок.

4. Цудоўнае ацаленьне.

5. Апошнюю кнігу Паўла Севрярынца :-)). (спраўзділася, дзякуючы  amberss  )

жыццё, Раство, царква, цуд, хвароба, безбар'ерны асяродак, я, праВазок, дапамога

Previous post Next post
Up