Пытанні, пытанні, пытанні

Nov 24, 2010 01:12


Заўсёды чытаю блог Сьвятланы Рамонак на tut.by. Дзяўчына (ёй год 17) піша таленавітыя вершы, называе іх слэмам (не надта ведаю, што гэта такое, але мне падабаецца) і фэнтэзійныя апавяданні на тэму бел. фальклёру. Але пішу пра яе не дзеля піяру блога. Сёння яна напісала пост-разважанне на тэму чаму мы адмаўляемся гаварыць па-беларуску з мноствам ( Read more... )

мова, 90-е, дапамога, піяр

Leave a comment

Comments 6

pgrigas November 24 2010, 00:56:19 UTC
Я старэйшы і з'ехаў з Беларусі ў 1986-м. Такім чынам, я ніяк не адчуў т. зв. "беларусізацыі 90-х".
Няма сэнсу казаць, што я быў цалкам расейскамоўным і нават не думаў пра тое, што па-беларуску можна размаўляць. Я проста не сустракаў такіх людзей.
Між тым я разумеў беларускую! Я чытаў Караткевіча, Быкава і ня толькі іх. У мяне не было праблемаў з разуменьнем мовы!
Але я нарэшце сустрэў. Я сутыкнуўся з беларускамоўным асяроддзем тут, у Вільні. Прозвішчы называць ня буду. Гэта шырока вядомыя людзі, многія з іх цяпер мае (і твае, спадзяюся) фрэнды.
Можна сказаць, мне пашанцавала?

Reply

michalinka November 24 2010, 14:01:54 UTC
Пашанцавала, але напэўна гэта ўсё адбывалася ў той самай плыні аб якой гаворым. Мне значна пазней пашанцавала, да нас у дом прыйшла цалкам беларускамоўная жанчына і ўсё завярцелася, але гэта ўжо не 90-е былі.

Reply


rycyna November 24 2010, 01:12:34 UTC
Я б узгадаў 2 рэчы са свайго досьведу. Па-першае, было адчуваньне надзейна абароненага тылу: вот, якую б фігню там не рабілі ў ВС або якія б гадасьці не казалі пра мову мае адналеткі, я ведаў, што ў вёсцы жывуць беларускамоўныя мае людзі, і "гарадское" можна ўзгадніць і праверыць па іхным, "правільным" узорам. Цяпер ззаду гола.
А другое - гэта мая згадка пра спробу беларусізаваць выкладаньне, на апошніх курсах. Усе чыста мае знаёмыя, што агітавалі за беларусізацыю лекцыяў, былі выдатнікамі. Гэта была такая, дадатковая опцыя для іх, як дадатковы курс замежнай мовы, або новая спэцыялізацыя. Не было тады "змаганьня" і надрыву, амаль усе дарослыя казалі, да-да, очень інтересно. Цяпер жа - гэта нейкая рабінзанада і робінгудыяда :(.

Reply

michalinka November 24 2010, 14:10:02 UTC
Тыл знік са смерцю дзядуль-бабуль для якіх мова была натуральным сродкам зносінаў. А іх дзецям, унукам, праўнукамі патрэбна моцная матывацыя, на ўзроўні законаў. Вось я думаю, што да законаў у 90-е толкам і не паспелі дайсці. Проста было шмат энтузіязму і спадзяванняў...

Reply


Пытанні zarina5 December 20 2010, 20:34:30 UTC
Інга, рада што знайшла цябе тут.
Усе так было і у мяне. Тожа слухала па радые маладзежныя праграмы. Але калі толькі прыехала ў Мінск, то лічыла, што размаўляць трэба на рассейскай мове. І толькі праз некалькі год жыцця ў горадзе, сярод рускамоўнага люду адчула, прыгажость, ды і проста неабходнасць сваей роднай мовы.
Дзякуй той дзяўчыне, што падняла пытанне пра родную мову.
Данута.

Reply

Re: Пытанні michalinka December 20 2010, 21:16:49 UTC
Данута, я цябе не пазнала адразу. Вельмі рада, што ты тут з'явілася. Буду чакаць тваіх запісаў, з нецярплівасцю.))

Reply


Leave a comment

Up