Партугалія. Агляд уражанняў і коштаў

Jun 24, 2015 08:30

Спачатку караценька для тых, хто не пойдзе пад кат.

Чаму вам трэба ехаць у Партугалію?
+акіян
акіян- гэта тая моц планеты, якую павінен калі-некалі адчуваць кожны чалавек. Гэта дзіва для балотнага беларуса.
+рыба
дужа смачна
+віно/партвейн
танна, цікава, можна рабіць алкатуры

Чаму НЯ трэба ехаць у Партугалію?
-далёка
ў параўнанні з іншымі эўрапейскімі краінамі, шлях да Партугаліі занадта доўгі і нятанны
-ментальная нейтральнасць
тут вы ня знойдзеце яскравых італьянцаў, напрыклад


Ну а зараз напішу ўсё, што ведаю

1. Як патрапіць ў Партугалію?
Найбольш зручна на лятаке. Можна ляцець з Варшавы ў Лісабон на ryanair ці wizzair (я зараз аддаю перавагу першым), а можна ляцець з Вільні праз Нямеччыну (Франкфурт ці Брэмен) з ryanair



Прыкладны кошт каля 60-80€ у адзін бок.
Раю вам праз нямеччыну са спынам на дзень ці два на Мозэлі каб папіць віно.
Можна сачыць за акцыямі і паспець схапіць нешта трохі танней, асабліва калі вы маеце магчымасць перасоўвать водпуск па графіку.
Сачыць можна тут: http://vandrouki.by/category/letim-v/europe/porugal/
Ляцець можна як у Лісабон, так і у паўночны Порту ці паўднёвы Фару.
2. Шлях з аэрапорту
Аэрапорт знаходзіцца ў межах Лісабону.
Таксісты падманваюць, таму калі маеце магчымасць і жаданне спрачацца, то даехаць да цэнтру можна за 10€.
З аэрапорту ідзе метро.


Квіткі набываюцца ў аўтаматах. Загадзя адсачыце бліжэйшую станцыю метро ад вашага гатэлю/хостэлу.
Кошты на грамадскі транспарт (адзіны квіток) глядзець тут
Увогуле, метро прыгожае, цікавае, зручнае. З аўтобусамі праблем таксама няма.
Трамваі ж наогул прыгожыя, асабліва цікавы кальцавы маршрут 2


3. Што рабіць у Лісабоне?
Ня больш за адзін-два, каб катацца на трамваі ці ліфце, паглядзець горад, можна ўзяць мотарыкшу (ёсць прыемныя экскурсаводы з адносна ціхімі двухтактнымі рухавікамі).
Можна на электрычцы паехаць ў Сінтру з яе аграрэнесанснымі палацамі па-партругальскі, там сесці на аўтобус і даехаць да самай заходняй часткі Эуразіі - мыса Рока, выпіць віна на ўскрайку зямлі (крама ёсць на месцы, але нятанна),



сесці на аўтобус і даехаць да Кашкаіша, адкуль да Лісабону зноўку на электроне.


Сучасную архітэктуру шукаць тут. Як і сучасную архітэктуру кожнага гораду.
напрыклад вакзал Oriente аўтарства Калатравы



Менавіта з гэтага вакзалу вы паедзеце ў Порту, напрыклад.

4. Чаму вам трэба патрапіць у Порту?
-тут нардычная душа Партугаліі

- тут цэнтар Партугаліі


-тут радзіма партвейну, дзе яго можна (неабходна) смачна пакаштаваць



- тут можна сесці на стары трамвай і патрапіць да акіяну


Порту нам спадабаўся ў мільён разоў болей за Лісабон. Нечакана.

5. Транспарт
Праехаць палову краіны каштуе недзе 20€. На цягніку ці аўтобусе.
Так што вандруйце! Знайсці маршруты лёгка з дапамогай інтэрнэту ці інфармацыі на вакзалах.
Зараз, ведаючы падрябязнасці, я б прыляцеў у Порту, потым паглядзеў Лісабон і паехаў адпачываць на ўзбярэжжа Фару, адкуль ляцець дахаты.

6. Кошты ў крамах
Як у Беларусі акрамя рыбы і віна. (яны значна таннейшыя).
Таннае віно - 2 €. Дарагое - 10€. Рэзэрва ад 4.
Раю абраць хостэл/гатэль з кухняй, каб была магчымасць гатаваць рыбу ці малюскаў. Рыба, соль, віно.
Я плакаў ад задавальнення.

7. Ежа ў рэстаранах.
Вось што самае лепшае ў Партугаліі на мой погляд, дык гэта ежа.
Сярэдні кошт на нас атрымліваўся недзе 20€. Майце на ўвазе, што адной порцыі можа быць і занадта.
Калі вы як я - дзіцё балот, нуб у рыбе, дык можна набыць рыбны набор з грылю


Гэты каштаваў 25€. Ледзь з'елі... А можна знайсці і танней.
Як шукаць рэстараны? Я карыстаўся tripadvisor на андроід - вельмі зручна шукаць на мапе побач.

8. Серфінг ў Партугаліі?
Ягоная сталіца ў Пенішы, дзе мы адпачывалі.


9. Сувеніры
Большая частка сувеніраў з Кітаю, таму раю набыць партугальскія рыбныя кансервы (якія сустракаюцца прыгожыя) і віно з партвейнам. Можна ў крамах адшукаць партвейн вашага году народжання. Ці ў падарунак патрэбнага году. Але нятанна, калі вам больш за 20 год:)



10. Мова
Амаль усюды ангельскай. Зусім файна вывучыць асноўныя 100 словаў на партугальскай- дужа цікава. Праблем няма з мовамі зусім. Калі што, дык на пальцах.

Я так думаю, што я штосці і забыўся, таму пытайцеся ў каментах.

upd ад sokolonni
Мы ляталі ў Партугалію праз Шарлеруа:
Варшава - Шарлеруа (Ryan), Шарлеруа - Порту (Ryan). Атрымалася дзесці 65 эўра на чалавека. Як альтэрнатыва Вільне.
З Порту ляталі на Мадэйру. Дзіўная прырода, але рабіць там няма чаго, акрамя як гуляць па трэку.
З Мадэйры ў Лісабон. Ён меньш уразіл, чым Порту, і заставацца ў ім больш за 2 дні ня трэба, на мой погляд.
З Лісабону ляцелі ў Брусэль. З яго на шатле у Шарлеруа і на Вільню. Усе таксама Raynair, па грошам 60 эўра на квіткі.

Здымкі з Партугаліі можна паглядзець у маім Інстаграме

За рэпост гэтага допісу ў Жывым Часопісе адразу пералічу 20 жэтонаў першым 10 перапостам. Пасля перапосту напішыце мне ў асабістыя, калі ласка!

Партугалія, 2015

Previous post Next post
Up