Стары трамвай 20-х гадоў у Порту, Партугаліі.

May 23, 2015 22:01

Што рабіць у Порту, калі вы ўжо паглядзелі гістарычны цэнтр і пакаштавалі партвейну на іншым беразе Дауры?
Ну натуральна ж ехаць на трамвае нумар 1 да акіяну!


Хутка трамваям споўніцца ўжо 90 год, але яны дагэтуль жвавыя і вясёлыя!
Такім чынам:
Ад Сабору прыкладна 300 метраў на захад да ракі і чакаем трамвая!
Квіток набыць трэба ў кіроўцы. Праезд на аднаго ў адзін бок каштуе 2,5€, а квіток кардонны.


Едзем амаль што да самога акіяну, крочым далей па праваму боку вуліцы і заходзім у краму каб набыць presunto (аналаг гішпанскага хамону)
Калі запытаецеся, дык вам дапамогуць выбраць і мяса з сырам і віно, а таксама нарэжуць і адчыняць бутэльку. Мы за усё з даволі нятанным віном заплацілі каля 10€.
А зараз на пляж!


Ненене, там ёсць пляж! Чэсна!
Ну а пакуль пы яшчэ тут, дык я вам пакажу дрэнныя фотаздымкі і відэазапіс руху трамвая уздоўж ракі Douro да канцавога прыпынку ў цэнтры Порту!








image Click to view


Партугалія, 2015

Previous post Next post
Up