Таварыства беларускага акцэнту імя Аляксандра Зімоўскага

Jan 09, 2011 11:42


Я, канешне, ведаў, што размаўляю і пішу па-беларуску з памылкамі. Часам, магчыма, з вельмі жудаснымі памылкамі. А вось пра тое, што ў мяне выразны ці то польскі, ці то ўкраінскі акцэнт даведаўся ўпершыню ўчора.
Падрабязнасці нечаканай сустрэчы з філолагамі-славяністамі. )

назіранні, грамадства, здарэнні, родная мова

Leave a comment

Comments 41

lazyest January 9 2011, 09:50:37 UTC
Шчыра, па жыцьці ўсё ж размаўляю расейскаю, амаль за выключэньнем выпадкаў сумесных паходаў за алькаголем з беларускамоўным спадарствам. Дык у родных крамах побач дому нас увесь час ці то палякамі, ці то літоўцамі лічаць - нават і не задумваюцца.

Reply

measles January 9 2011, 17:17:21 UTC
А мне часцяком нават адказваць па-бедаруску. Я, уласна, таму і зрабіў допіс, што гэты выпадак мяне збянтэжыў. Адзінае падобнае адбылося, калі я на дзень нараджэння купляў у краме ненаўздалёк ад інстытута замежных моў торты і мне дзяўчына адказала па-польску на пытанне ці яна тут апошняя ў чарзе.

Reply


uriel1788 January 9 2011, 10:12:54 UTC
які жах

Reply

measles January 9 2011, 17:18:55 UTC
Я б спалохаўся калі б гэта адбыавлася часта. А так хутчей насмяшыла гэта мяне.

Reply


vp January 9 2011, 10:36:36 UTC
краіна гопнікабыдла.

Reply

measles January 9 2011, 17:19:49 UTC
Можа і так, але звычайна разумеюць, рэгулярна адказываюць, калі бачаць што я не граматычны фашыст. Выпадак выключны.

Reply


helenka_moja January 9 2011, 16:19:37 UTC
смешна мне з такіх людзей, ладна не размаўляць, але, каб не адрозніваць ад іншых, ды яшчэ здзіўляцца, адкуль чалавек можа родную мову так добра ведаць :)

Reply

measles January 9 2011, 17:22:48 UTC
Ну ёсць яшчэ шалёна смешная катэгорыя людзей, якія ў транспарце ці іншых грамацкіх месцах скандаляць і часта чапляюцца да чаго заўгодна. Ну вось апроч звыклага "бэнээфавец" неяк чуў ад іх разважанні на тэму што так добра размаўляць на беларускай (якую я лічу роднай) можа толькі амерыканскі шпіён. Смяяўся так, што нават не змог сказаць, што так добра размаўляць па-руску можа толькі японскі шпіён.

Reply

helenka_moja January 9 2011, 17:35:22 UTC
Калі першае - распаўсюджаны штамп, то другое нават з прэтензіяй на арыгінальнасць :) Шкада, што не сказалі, наступным разам чалавек бы можа пабаяўся так паліцца :)

Reply

measles January 9 2011, 17:39:11 UTC
Патрэба - маці вынаходлівасці. А на "бэнээфаўца" я неяк зусім не рэагаваў, давялося імправізаваць…

Reply


kinga_d January 9 2011, 17:57:53 UTC
мо яны зрэдка чуюць беларускую і польскую мовы . У нас палякаў акцэнт зусім іншы ;)

Reply

measles January 9 2011, 18:02:15 UTC
Мне цяжка зразумець што наконт украінца, што наконт паляка. Акцэнты былі б іншыя. Ну і, ўласна, як бы дрэнна не было, але беларусы ўсе праходзілі беларускую мову ў школцы. Калі не саму мову, то хаця б вымаўленне памятаюць ўсе. Ці, як атрымліваецца, амаль ўсе.

Reply

kinga_d January 9 2011, 18:16:11 UTC
ведаеце, а мне здаецца, што калі вучылі беларускую ў школе, тады хутчэй запамяталі словы і т.п. чым правілы вымаўленьня. Гэта і ў замежных мовах лепш памаятаецца. Шмат хто размаўляе па-беларуску з расейскім акцэнтам і таго не зьмяніць (прынамсі, лёгка), патрэбная практыка і яшчэ раз практыка.

Reply

measles January 9 2011, 18:35:00 UTC
Можа і так. Нажаль, я не філолаг і не мовазнаўца. Так, малаграматны неадукаваты бамбіза.

Reply


Leave a comment

Up