ЧАМУ Я ПЕРАКЛАДАЮ "ШЭРЛАКА ХОЛМСА", АБО АРТУР КОНАН ДОЙЛ СУПРАЦЬ РУССКОГО МІРА

Oct 27, 2015 02:56

Тыдзень як штодня заходжу сюды напісаць пост, але не магу пачаць, бо перада мной разьвярзаецца безна. У мяне ў профілі чамусьці стужкуюцца самыя папулярныя беларускія, прасьці Госпадзе, блогеры (хто ведае, як іх выключыць?). Я аўтаматычна пачынаю іх чытаць, хапаюся за галаву, потым за сэрца, потым за даведнік Разэнталя, потым іду на кухню піць ( Read more... )

пераклады

Leave a comment

Comments 46

kirilllka October 27 2015, 08:03:38 UTC
есть первая книга и уже подписался на талаке на вторую

Reply

lady_z_shalomam October 27 2015, 08:41:49 UTC
Ура! :) Дзякуй!

Reply

maryjka_ October 27 2015, 10:42:21 UTC
паважаю сьвядомых кнігаманаў

Reply


valodzi4ak October 27 2015, 09:10:50 UTC
Сам не перакладаў, але вось дапамагаў вычытваць некаторыя пераклады. І сапраўды, у нашую эпоху распешчанасці неймаверна закручанымі і свежымі дэтэктыўнымі сюжэтамі дойлаўскія выглядаюць праставатымі.)

Reply

maryjka_ October 27 2015, 10:44:55 UTC
сапсавалі нас амерыканскія сцэнарысты, што ні кажы. нават у доктары хаўзе сюжэты пакруцей будуць.

я вось заўважыла, што ён кляпаў аповеды па адной схеме. скажам, "Выпадак з біржавым клеркам" - гэта клон "саюзу рыжых". "блакітны карбункул" = "шэсць напалеонаў". і гэтак далей.

Reply

lady_z_shalomam October 27 2015, 11:31:42 UTC
Ды ладна амерыканскія сцэнарысты, тая ж Агата Крысці ці Элеры Куін нарабілі такіх дзівосаў, што Дойл на іх фоне блякне. Але ў памяці народнай месца Холмса несупастаўнае з той жа міс Марпл ці тым жа Элеры Куінам.

Reply

maryjka_ October 27 2015, 11:48:50 UTC
менавіта таму, што ён браў псіхалагізмам, душэўнасьцю і сацыялачкай. напрыклад, актыўныя дзеянні ў рамане служак, фурманаў ігд - не толькі багатыя людзі ўдзельнічалі ў прыгодах, і гэта падкупала дэмакратычнага чытача. і падкупае дагэтуль.

Reply


kastani October 27 2015, 21:55:43 UTC
а я дагэтуль не разумею, у чым ня, але дакладна ведаю, што ня. у мяне ў дзяцінстве быў толькі адзін том, які называўся "Записки Шерлока Холмса", але там быў вінегрэт, бо дакладна помню шасцярых напалеонаў, блакітны карбункул і пусты дом. вось, дарэчы, бадзягу са знікненнем і вяртаннем холмса люблю толькі ва ўкураным варыянце гая рычы, у астатніх прагортваю, як не глядзела серыі x-files пра іншапланетнікаў і ўсячаскія строданія. толькі чупакабра, толькі д'яблавы ногі з вампірамі. дарэчы, калі што, д'яблава нага мая!

Reply

lady_z_shalomam October 29 2015, 13:29:43 UTC
О, я, відаць, тое ж чытала, бо таксама помню напалеонаў і карбункул у адным флаконе.

Reply


forever_live November 3 2015, 18:33:21 UTC
Нават цікава, які адсотак тых, хто "паабяцаў" падтрымаць сапраўды перавядзе грошы

Reply

maryjka_ December 30 2015, 13:34:22 UTC
вось што мне адказалі дзяўчаты:

"у нас гэты паказнік вельмі высокі - са ста чалавек не перавялі грошы чалавек 5
і тое нехта з іх цяпер піша і выбачаецца, што проста не бачыў лісты, і прапануе грошы. так што 95% перавялі"

праўда, дадаюць таксама, што трэба увесь час нагадваць людзям, пісаць у прыват ігд.

напрыклад, я сама паабяцала на талацэ грошы за іншую кнігу, але тыдзень не магла разабрацца з сістэмай пэйпэл, і са мной тыдзень на сувязі была дзяўчына, якая адказвалаза праект.

Reply


Leave a comment

Up