ЧАМУ Я ПЕРАКЛАДАЮ "ШЭРЛАКА ХОЛМСА", АБО АРТУР КОНАН ДОЙЛ СУПРАЦЬ РУССКОГО МІРА

Oct 27, 2015 02:56

Тыдзень як штодня заходжу сюды напісаць пост, але не магу пачаць, бо перада мной разьвярзаецца безна. У мяне ў профілі чамусьці стужкуюцца самыя папулярныя беларускія, прасьці Госпадзе, блогеры (хто ведае, як іх выключыць?). Я аўтаматычна пачынаю іх чытаць, хапаюся за галаву, потым за сэрца, потым за даведнік Разэнталя, потым іду на кухню піць ( Read more... )

пераклады

Leave a comment

valodzi4ak October 27 2015, 09:10:50 UTC
Сам не перакладаў, але вось дапамагаў вычытваць некаторыя пераклады. І сапраўды, у нашую эпоху распешчанасці неймаверна закручанымі і свежымі дэтэктыўнымі сюжэтамі дойлаўскія выглядаюць праставатымі.)

Reply

maryjka_ October 27 2015, 10:44:55 UTC
сапсавалі нас амерыканскія сцэнарысты, што ні кажы. нават у доктары хаўзе сюжэты пакруцей будуць.

я вось заўважыла, што ён кляпаў аповеды па адной схеме. скажам, "Выпадак з біржавым клеркам" - гэта клон "саюзу рыжых". "блакітны карбункул" = "шэсць напалеонаў". і гэтак далей.

Reply

lady_z_shalomam October 27 2015, 11:31:42 UTC
Ды ладна амерыканскія сцэнарысты, тая ж Агата Крысці ці Элеры Куін нарабілі такіх дзівосаў, што Дойл на іх фоне блякне. Але ў памяці народнай месца Холмса несупастаўнае з той жа міс Марпл ці тым жа Элеры Куінам.

Reply

maryjka_ October 27 2015, 11:48:50 UTC
менавіта таму, што ён браў псіхалагізмам, душэўнасьцю і сацыялачкай. напрыклад, актыўныя дзеянні ў рамане служак, фурманаў ігд - не толькі багатыя людзі ўдзельнічалі ў прыгодах, і гэта падкупала дэмакратычнага чытача. і падкупае дагэтуль.

Reply

lady_z_shalomam October 27 2015, 11:50:01 UTC
Цяпер яшчэ і вінтажнасць :)

Reply

maryjka_ October 27 2015, 12:14:39 UTC
дарэчы, у абарону савецкага холмса, дзеля здымак якога аўтары скокалі вышэй за галаву, каб здабыць дэкарацыі. у новай расійскай экранізацыі камера недзе хвіліну паказвала змесціва медычнага сакваяжу ўотсана - калі той пераехаў на бэйкер-стрыт і раскладаўся ў пакоі. мне было цікава, але фільму гэта яўна не пайшло на карысьць.

Reply

valodzi4ak October 27 2015, 11:32:10 UTC
але такое яшчэ як мінімум паўстагоддзя пракатывала.))

Reply

maryjka_ October 27 2015, 11:50:31 UTC
ага. нават дойл часам выяжджаў проста на тым, што тады яшчэ дактыласкапіі як такой не было.

а вось як быць сучасным сцэнарыстам у зша,калі ўся амерыка скануецца камерамі назірання? гэта трэба ўлічваць і выкручвацца.

Reply


Leave a comment

Up